Вы тут

Як перасоўвацца па тэрыторыі АЗС?


Паважаная рэдакцыя! Даўно хацеў праз газету звярнуцца да супрацоўнікаў ДАІ. Справа вось у чым. На трасе знаходзіцца АЗС. Я заехаў на запраўку, і мне трэба рухацца ў напрамку рыбгаса «Белае». Што я павінен рабіць? Выехаць на ажыўленую трасу, потым павярнуць налева на дарогу да рыбгаса? Але ж прасцей і, галоўнае, больш бяспечна павярнуць налева там, дзе стаіць знак «Рух забаронены». Але гэты знак не дазваляе тое рабіць. Навошта там яго паставілі? Нядаўна ў гэтым месцы адбылася аварыя, калі аўто, заправіўшыся, павінна было ехаць у бок рыбгаса. Калі б кіроўца павярнуў там, дзе знак, аварыі не адбылося б.

Васіль ПЯШЭВІЧ, вёска Юркевічы Жыткавіцкага раёна.


Разам з лістом чытач даслаў і схему таго месца, пра якое ён напісаў. Усё гэта разам мы накіравалі ў АДАІ Жыткавіцкага РАУС. Неўзабаве рэдакцыя атрымала адказ на прапановы нашага падпісчыка адносна ўнясення змен у схему руху транспартных сродкаў на АЗС ДВА «Беларуснафта».

«Паведамляем, што парадак руху транспартных сродкаў на тэрыторыі АЗС рэгламентаваны пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь №38 ад 4 снежня 2003 года «Аб зацвярджэнні правіл тэхнічнай эксплуатацыі аўтазаправачных станцый». Згодна з п.19, «рух транспартных сродкаў па тэрыторыі АЗС павінен быць аднабаковым, пры гэтым павінны быць прадугледжаны асобныя ўезд і выезд». У сувязі з вышэйуказаным, а таксама ў мэтах бяспекі перасоўвання транспартных сродкаў па тэрыторыі АЗС, унесці змены ў схему руху транспартных сродкаў на згаданай АЗС не ўяўляецца магчымым»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».