Вы тут

Філасофія + англійская мова


Адзінаццацікласнікі Ліцэя БДУ Уладзіслаў Войніч і Павел Бялькевіч прадставяць Беларусь на міжнароднай алімпіядзе па філасофіі ў 2016 годзе. Яна адбудзецца ў маі ў Бельгіі.


Пуцёўку на прэстыжныя спаборніцтвы ліцэісты заваявалі ў выніку перамогі ў алімпіядзе па філасофіі сярод школьнікаў, арганізаванай факультэтам філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Акрамя таго, яшчэ дзевяць старшакласнікаў сярэдніх навучальных устаноў былі адзначаны дыпломамі рознай вартасці.

Юных філосафаў экзаменавалі ў два туры. Першы праводзіўся завочна, а другі этап быў вочным. Яго ўдзельнікі на працягу
120 хвілін пісалі эсэ на англійскай мове на адну з чатырох прапанаваных тэм. Кожны ўдзельнік выбіраў для каментавання і наступнага філасофскага асэнсавання выказванні Арыстоцеля, Васіля Разанава, Людвіга Вітгенштэйна або кітайскага мысляра Лю Цзуньюаня. Ліцэісты БДУ Уладзіслаў Войніч і Павел Бялькевіч выбралі для сваіх работ выслоўі Людвіга Вітгенштэйна і Арыстоцеля.

Пры ацэнцы эсэ канкурсантаў улічваліся не столькі веды па філасофскіх дысцыплінах, колькі ступень разумення філасофскіх аспектаў праблемы, паслядоўнасць і лагічнасць выкладання думак, пераканаўчасць аргументаў і арыгінальнасць самой працы. У вочным туры ў БДУ прынялі ўдзел 26 навучэнцаў
з 9 навучальных устаноў Мінска і Гродна.

Міжнародная алімпіяда па філасофіі сярод школьнікаў праводзіцца пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі філасофскіх таварыстваў пры падтрымцы ЮНЕСКА. Мерапрыемства скіравана на папулярызацыю філасофіі. Беларусь удзельнічае ў гэтых спаборніцтвах толькі з 2014 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».