Вы тут

Пра эканоміку — публічна


Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады будзе шырока абмяркоўвацца з экспертамі і грамадскасцю.

Аляксандр Лукашэнка нацэльвае ўрад думаць аб людзях і вытворчасці пры рэалізацыі эканамічнай палітыкі. Аб гэтым ішла размова ў час даклада кіраўніку дзяржавы першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Першы віцэ-прэм'ер прадставіў кіраўніку дзяржавы, якім бачыцца ўраду 2016 год з улікам знешніх макраэканамічных умоў, што хутка змяняюцца, а таксама сярэднетэрміновыя перспектывы выхаду на ўстойлівыя тэмпы эканамічнага росту.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «пры ўсіх праблемах і складанасцях (іх будзе яшчэ нямала) нам трэба думаць аб людзях, аб вытворчасці, аб развіцці і займацца абавязковымі рэчамі». Пры гэтым Прэзідэнт запатрабаваў, каб аналіз перспектыў праводзіўся ў глабальным плане, не абмяжоўваўся адным рынкам і адным напрамкам. «Хацелася б, каб мы рассунулі гэтыя рамкі і паглядзелі шырэй на тое, што адбываецца. Гэта будзе сапраўдны аналіз, ад якога нікуды не дзецца», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Як было даложана Прэзідэнту, урад пры падрыхтоўцы свайго бачання эканамічнага развіцця краіны на 2016 год, на сярэднетэрміновую перспектыву аналізуе як мінімум 12 фундаментальных фактараў, якія ўплываюць на развіццё эканомікі. Такі падыход важны для Беларусі, краіны з адкрытай эканомікай, якая рэалізуе на экспарт 60—70 працэнтаў вырабленай прадукцыі.

Прэзідэнт зрабіў акцэнт на неабходнасці дыскусіі па праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады. Яна будзе шырока абмяркоўвацца з экспертамі. Праграма рыхтавалася ў сярэдзіне 2015 года, з таго часу базавыя макраэканамічныя ўмовы сур'ёзна змяніліся. У сувязі з гэтым дакумент неабходна актуалізаваць. Урад, магчыма, разам з Нацыянальным банкам мае намер у бліжэйшы час абмеркаваць праграму з шырокай экспертнай супольнасцю, каб атрымаць канструктыўную крытыку.

Журналістам Васіль Мацюшэўскі расказаў, што ўрад плануе правесці абмеркаванне і з грамадскасцю. «Мы грамадству растлумачым, адназначна скажам, як бачым 2016 год, якія рызыкі, пагрозы, як мы іх будзем нівеліраваць», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.