Вы тут

Кіруючыся прынцыпам узаемнасці


Міністэрства замежных cпраў нашай краіны закрывае пасольства ў Тэль-Авіве.

Як патлумачыў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык, «звычайная дыпламатычная практыка такая, што на закрыццё пасольства адказваюць аналагічным чынам».


«Са шкадаваннем вымушаны пацвердзіць, што ў сувязі з рашэннем Ізраіля наконт закрыцця пасольства ў Мінску Беларусь, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, таксама вымушана распачаць комплекс мер па завяршэнні дзейнасці сваёй дыпламатычнай місіі ў Тэль-Авіве, — гаворыцца ў каментарыі, апублікаваным на сайце знешнепалітычнага ведамства нашай краіны. — Лічым, што ізраільскі бок робіць памылку, ігнаруючы той факт, што нас звязваюць лёсы дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з'яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін у розных сферах».

Дзмітрый Мірончык нагадаў таксама, што «падобны няправільны крок ужо здзяйсняўся нашымі ізраільскімі партнёрамі ў 2003 годзе, і менш чым праз год ім давялося яго выпраўляць». Прэс-сакратар МЗС выказаў упэўненасць, што падтрыманне адносін паміж Беларуссю і Ізраілем на ўзроўні пасольстваў — аб'ектыўная неабходнасць, а аднаўленне іх дзейнасці — толькі пытанне часу.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.