Вы тут

Аплаціць камуналку — толькі праз АРІП


Сёлета праводзіць плацяжы на карысць КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» (за камунальныя паслугі ў Мінску) з дапамогай каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Беларусбанка (інфакіёскі, сэрвісы «М-банкінг», «Інтэрнэт-банкінг» і «ТВбанкінг») можна толькі праз сістэму «Разлік» (АІС АРІП).


У прэс-службе Беларусбанка нам удакладнілі, што з першых дзён года камунальныя плацяжы з дапамогай паслугі «SMS-банкінг» ажыццяўляцца не будуць.

Такім чынам, для правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АІС АРІП) цяпер неабходна выканаць пэўны алгарытм. У самой сістэме «Разлік» трэба паслядоўна выбраць наступныя ўкладкі: 1) «г. Мінск»; 2) «Камунальныя плацяжы»; 3) «Кв. плата, вада, іншыя кам. Паслугі» і далей увесці рэквізіты плацяжу.

Для атрымання інфармацыі аб раней праведзеных плацяжах (і (або) іх рэквізітах) на карысць КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» кліенты Беларусбанка могуць у «Інтэрнэт-банкінгу» выбраць укладку «Гісторыя плацяжоў» і паказаць параметры пошуку апошняга здзейсненага плацяжу (выбраць укладку «Камунальныя плацяжы», паказаць дату (альбо перыяд) апошняга плацяжу); у «М-банкінгу» — выбраць укладку «Часопіс» — «Плацяжы».

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?