Вы тут

Гісторыкі трапілі ў ТОП-10 дасягненняў за мінулы год


Бюро Прэзідыума НАН Беларусі агучыла ТОП-10 вынікаў Акадэміі навук за 2015 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Усе яны былі апублікаваны ў вядучых сусветных і айчынных навуковых выданнях з высокімі рэйтынгамі.


У дзясятку самых важных дасягненняў акадэмічнай навукі, у прыватнасці, увайшлі новыя нізкамалекулярныя хімічныя злучэнні для стварэння эфектыўных лекавых прэпаратаў супраць ВІЧ /СНІД з шырокім спектрам нейтралізуючага дзеяння. Вынайсці іх супрацоўнікам Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі дапамог метад камп'ютарнага скрынінгу і мадэлявання.

У Інстытуце фізікі былі створаны новыя нанапамерныя глабулярныя фатонныя крышталі і прадэманстраваны магчымасці фарміравання на іх базе пераўтваральнікаў лазернага выпраменьвання і сэнсараў для аналізу малых колькасцяў рэчываў.

У Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве ўстаноўлена прырода моцных узаемадзеянняў у магнітных паўправадніках, што стварае перадумовы для з'яўлення новых матэрыялаў.

У Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі распрацаваны новыя біяхімічныя і мікрабіялагічныя крытэрыі фарміравання ўрадлівасці дзярнова-падзолістых і суглінкавых глеб, што дазваляюць ацаніць актыўнасць працэсаў мінералізацыі і стварыць методыку накіраванай трансфармацыі арганічнага рэчыва глебы.

У Інстытуце гісторыі выяўлены і сістэматызаваны раней не вядомыя помнікі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і славянскай культуры (комплекс «Васілеўшчына»), якія дазваляюць рэканструяваць гістарычныя падзеі, лад жыцця і побыту ў X—XІІ стст., канкрэтызаваць этапы засялення беларускіх зямель славянамі, што ўяўляе асаблівую каштоўнасць для сусветнай гістарычнай навукі і культуры.

ТОП-10 вызначаўся па выніках конкурсу на адкрытым Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».