Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь


Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 10 снежня 2015 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 18 снежня 2015 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 17, 2/1660; Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 09.01.2015, 2/2227) наступныя дапаўненні:

1. Пункт 1 артыкула 19 дапоўніць падпунктам 1.22 наступнага зместу:

«1.22. праводзяць рэгіянальныя сходы дэпутатаў Саветаў з удзелам дэпутатаў Саветаў усіх тэрытарыяльных узроўняў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад адпаведных выбарчай акругі і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, з запрашэннем прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскіх аб'яднанняў, на якіх заслухоўваюць інфармацыю кіраўнікоў выканаўчых і распарадчых органаў і Саветаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і разглядаюць іншыя пытанні, якія найбольш хвалююць насельніцтва;».

2. У артыкуле 42:

пасля абзаца пятнаццатага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

«уносяць пісьмовыя патрабаванні аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў і размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый іх наймальнікам;»;

абзацы шаснаццаты—васямнаццаты лічыць адпаведна абзацамі сямнаццатым—дзевятнаццатым.

3. У артыкуле 43:

пасля абзаца пятнаццатага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:

«уносяць у выканкамы абласнога ўзроўню прапановы аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

уносяць пісьмовыя патрабаванні аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў і размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, іх наймальнікам;»;

абзацы шаснаццаты і сямнаццаты лічыць адпаведна абзацамі васямнаццатым і дзевятнаццатым.

4. У артыкуле 44:

пасля абзаца сямнаццатага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:

«разглядаюць пытанні аб неабходнасці прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і ўносяць адпаведныя прапановы ў выканкам базавага ўзроўню;

уносяць пісьмовыя патрабаванні аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, іх наймальнікам;»;

абзац васямнаццаты лічыць абзацам дваццатым.

5. У артыкуле 45:

пасля абзаца трыццаць дзявятага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:

«разглядаюць пытанні аб неабходнасці прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі непадпарадкаваных арганізацый і ўносяць адпаведныя прапановы ў гарадскі выканкам;

уносяць пісьмовыя патрабаванні аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі падпарадкаваных арганізацый іх наймальнікам;»;

абзац саракавы лічыць абзацам сорак другім.

6. Пункт 2 артыкула 48 дапоўніць падпунктам 2.31 наступнага зместу:

«2.31. уносіць на разгляд выканкама абласнога ўзроўню прапановы аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў і размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый;».

7. У пункце 2 артыкула 49:

падпункт 2.2 дапоўніць абзацам пятым наступнага зместу:

«кіраўнікоў альбо намеснікаў кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый або іх структурных падраздзяленняў, іншых работнікаў гэтых арганізацый (структурных падраздзяленняў), якія ажыццяўляюць арганізацыйна-распарадчыя (кіруючыя, арганізацыйныя, накіравальныя, каардынацыйныя і кантрольныя) функцыі ў дачыненні да арганізацый, іх структурных падраздзяленняў, работнікаў і напрамкаў дзейнасці, у выпадку прызначэння на названыя пасады асоб, звольненых на падставах, якія прызнаюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дыскрэдытуючымі абставінамі звальнення, на працягу пяці гадоў пасля такога звальнення, акрамя пасад, уключаных у кадравыя рэестры кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, раённых выканкамаў, гарадскіх выканкамаў (гарадоў абласнога падпарадкавання), мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах;»;

дапоўніць пункт падпунктам 2.41 наступнага зместу:

«2.41. уносіць на разгляд выканкама базавага ўзроўню прапановы аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў і размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;».

8. Пункт 2 артыкула 50 дапоўніць падпунктам 2.31 наступнага зместу:

«2.31. уносіць на разгляд выканкама прапановы аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;».

9. У пункце 2 артыкула 52:

падпункт 2.5 дапоўніць абзацам пятым наступнага зместу:

«кіраўнікоў альбо намеснікаў кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый або іх структурных падраздзяленняў, іншых работнікаў гэтых арганізацый (структурных падраздзяленняў), якія ажыццяўляюць арганізацыйна-распарадчыя (кіруючыя, арганізацыйныя, накіравальныя, каардынацыйныя і кантрольныя) функцыі ў дачыненні да арганізацый, іх структурных падраздзяленняў, работнікаў і напрамкаў дзейнасці, у выпадку прызначэння на названыя пасады асоб, звольненых па падставах, якія прызнаюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дыскрэдытуючымі абставінамі звальнення, на працягу пяці гадоў пасля такога звальнення, акрамя пасадаў, уключаных у кадравыя рэестры кіраўніка дзяржавы Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, раённых выканкамаў, гарадскіх выканкамаў (гарадоў абласнога падпарадкавання), мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах;»;

дапоўніць пункт падпунктам 2.211 наступнага зместу:

«2.211. уносіць на разгляд мясцовай адміністрацыі прапановы аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі падпарадкаваных арганізацый;».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

4 студзеня 2016 года, г. Мінск.

№ 348-3

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».