Вы тут

Два жыхары Жабінкі скралі ў рыбгасе «Сакалова» 554 кілаграмы рыбы


Ды якой — адборных самоў, элітных карпаў, амураў, таўсталобікаў, шчупакоў, карасёў.


— Незаконны ўлоў парушальнікі перавозілі на дзвюх машынах. Першую рэйдавая група Брэсцкай абласной і міжраённай інспекцый спыніла за паўкіламетра ад зімавальнай сажалкі. У аўтамабілі было пяць мяхоў з рыбай агульнай вагой 275 кілаграмаў, — расказала прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч. — Другая машына спынілася сама, калі кіроўца нешта заўважыў. Мужчына выскачыў з аўто і выкінуў на абочыну яшчэ шэсць мяхоў з рыбай. Агулам там было 279 кілаграмаў. Пасля гэтага кіроўца збег у лес.

У хаўрусніцтве з парушальнікамі падазраюцца два работнікі рыбгаса. З'яўляючыся дзяжурнымі, яны, верагодна, прапусцілі машыны на тэрыторыю. Заведзена крымінальная справа, рыба вернута гаспадарцы.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.