Вы тут

Маміны дзённікі


Не паспрачаешся

— Хоць бы раз за сабой цацкі ты прыбраў, Ян!

— Ты цудоўна ведаеш, мама, што АДЗІН раз я прыбраў свае цацкі ў заплечнік. Хіба не памятаеш?

***

Антошыны весялінкі:

— Тры дні — гэта колькі?

— Шпакоўня для папугаяў.

— У мамы вушы свецяцца ад радасці.

— Яму засталося надзець толькі гузікі.

— У мяне стомленасць скончылася і пачалася бадзёрасць.

— А чым мне гуляцца (разгублена азіраецца): паўсюль адзін толькі парадак!

***

Слушная парада

— Як пагляджу на выпаленую Антонам грыву львяняці, увесь настрой псуецца, — засмучаюся я.

— Лепш табе тады не глядзець! — раіць мне Ян.

***

Гаваркі аўтобус

Едзем у аўтобусе на спектакль «Вясёлы чамадан». Ян з Антонам сядзяць на першых сядзеннях ля кабінкі. Праз яе шкло відаць, як кіроўца аб'яўляе ў мікрафон прыпынак. Ян узрадавана страпянуўся:

— Ой, аказваецца, гэта дзядзя кіроўца гаворыць! А я раней думаў, што сам аўтобус аб'яўляе прыпынкі.

***

Добры воўк

Ян расказвае сваю версію казкі пра Чырвоны Каптурок:

— А потым Чырвоны Каптурок пытаецца ў бабкі-ваўка: «Бабуся-бабуся, а чаму ў цябе такія вялікія рукі?» — «Каб цябе мацней абдымаць!» — адказвае добры воўк.

***

У аўтобусе

Яначка садзіцца на зэдлік, Антоша кладзе галаву яму на калені і тлумачыць:

— Ян — пасажыр, а я — цяжкая сумка. Мы адпраўляемся ў паездку.

***

Жыхары неба

— Дзе жывуць дажджавыя чарвякі? — цікавіцца Ян і асцярожна пераступае праз «матузочкі», якія поўзаюць па мокрым асфальце.

— У зямлі! — адказваю.

А ён хітра ўсміхаецца: мяне не падманеш, задзірае галаву ўгору і паказвае пальцам на неба:

— Яны падаюць з неба разам з дажджом!

***

Будзем знаёмыя!

— Антон экзаменуе Яна:

— Як тваё прозвішча?

Ян маўчыць.

— Як цябе завуць? — ніяк не адчэпіцца Антоша.

Тут Ян не вытрымлівае:

— Мы што, з табой не знаёмыя?!

***

Мастак

Ян забрудзіў акно пальцамі і любуецца:

— Гэта хто так прыгожа запэцкаў?

***

Татаў выратавальнік

Дакараю нашага тату:

— На тваім жалі далёка не заедзеш!

— А на чым заедзеш?

— На аўтобусе! — падказвае тату Ян.

Занатавала Ала ЖУР

А пра што гавораць вашы дзеці? Дасылайце свае гісторыі.

Бабуля, пачытай!

Загадала мама Наце:

Пасядзі, дачушка, у хаце,

Пагуляй тут з коткай Мусяй,

А я ў крамку — і вярнуся:

Ты пакажаш мне малюнкі,

Я табе аддам ласункі...

— Толькі мне? А Мусьцы, мама?

Ёй ласункаў дай таксама!

Галіна Нічыпаровіч, в. Магільна, Уздзенскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».