Нядзеля


Нядзеля — дзень не для «дзела». У беларускіх міфах Нядзеля прадстаўлена антрапаморфнай адушаўлёнай істотай, якая ў адным выпадку з'яўляецца Боскай стаўленіцай, у другім — ахоўніцай людзей у іх паўсядзённым жыцці.


* У нядзелю забаранялася працаваць. А яшчэ большы грэх выносіць у гэты дзень смецце і попел з печы.

* У нядзелю ніколі не выпякалі хлеб. Лічылася, што ў гэты дзень лепш сядзець увогуле без хлеба, чым парушыць гэта правіла. Трэба было выпякаць столькі хлеба, каб на стале ніколі не было пуста, «то й шчасце можа перайсці з тае хаты ў другую».

* Гэты дзень быў асноўным у структуры вясельнага абраду: менавіта ў нядзелю пасля вянчання ў храме маладыя станавіліся мужам і жонкай, тым самым ускладалі на сябе адказнасць за захаванне і працяг свайго Роду.

* Адпаведным чынам лічылася, што дзіця, народжанае ў нядзелю, будзе надзелена незвычайнымі якасцямі: прадбачлівасцю, моцнай духоўна-энергетычнай абароненасцю, што засцеражэ яго ад сурокаў і іншых негатыўных уздзеянняў.

* Па меркаваннях нашых продкаў, калі чалавек нарадзіўся ў нядзелю, то ў яго моцны Анёл-Ахоўнік, а таму і шчаслівы лёс. Сярод такіх шмат начальнікаў, палкаводцаў, навукоўцаў, музыкантаў, мастакоў. Калі ім здараецца цяжка захварэць, то ў самы крытычны момант адкрываецца другое дыханне. Сярод тых прадстаўнікоў планеты, хто найдаўжэй жыве, большасць складаюць тыя, хто нарадзіўся ў нядзелю. Яны вельмі шчаслівыя людзі, ім вераць, на іх спадзяюцца, ім ахвотна пазычаюць грошы, даруюць любыя ўчынкі, таму што іх нельга не любіць і ім нельга не дараваць. Яны ўпрыгожваюць наша жыццё, як букет кветак на стале.

* Жанчыны, нарадзіўшы дзіця, імкнуліся прымеркаваць час першага выхаду з нованароджаным з абжытай прасторы хаты ў невядомы свет менавіта да нядзелі, жадаючы тым самым асвяціць жыццёвы шлях свайго немаўляці.

* Выключны статус святасці нядзелі паўплываў і на забарону правядзення лекавых сеансаў у гэты дзень. Нават сярод сучасных прадстаўнікоў знахарскай справы існуе строгая забарона выконваць рытуальна-магічныя дзеянні лекава-прафілактычнага характару ў нядзелю. З другога боку, менавіта гэты дзень тыдня выкарыстоўваюць прыхільнікі чорнай магіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.