Вы тут

Вайскоўцы далучыліся да ўборцы вуліц і двароў ад снегу


Больш за тысячу ваеннаслужачых падключыліся да ліквідацыі наступстваў магутнага цыклону, які заваліў Беларусь снегам. У дапамогу камунальнікам на мінскія і баранавіцкія вуліцы выйшла спецыяльная тэхніка Міністэрства абароны.


У прыватнасці, гэта электрастанцыі магутнасцю 100 кВт на базе аўтамабіляў «Урал», якія ў выніку выхаду са строю стацыянарных падстанцый здольны забяспечыць электраэнергіяй некалькі шматкватэрных жылых дамоў і аб'ектаў інфраструктуры.

Рашэнне аб вылучэнні асабовага складу і тэхнікі воінскіх часцей Міністэрствам абароны было прынята ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Акрамя таго, звароты аб аказанні дапамогі ў расчыстцы населеных пунктаў ад снегу паступілі ў адрас ваеннага ведамства ад мясцовых органаў улады. Для забеспячэння ўзаемадзеяння з апошняй ва ўпраўленні супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ Узброеных Сіл створана аператыўная група.

kanyuta@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Вайскоўцы не засталіся ўбаку

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.