Вы тут

У Беларусі — новая сталіца. Маладзёжная...


Маладзёжнай сталіцай Беларусі ў 2016 годзе на конкурснай аснове быў выбраны горад Баранавічы. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра адукацыі Віктар ЯКЖЫК.


Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 10 гарадоў, а ў фінале за званне маладзёжнай сталіцы змагаліся Горкі, Глыбокае і Баранавічы. Конкурсны адбор ажыццяўляўся на падставе многіх крытэрыяў: у прыватнасці, улічваліся колькасць моладзі ў населеным пункце, добраўпарадкаванне тэрыторыі горада, магчымасці для атрымання якаснай адукацыі, баўлення вольнага часу моладдзю і іншыя. Найлепшым па ўсіх напрамках стаў горад Баранавічы. Першыя мерапрыемствы пройдуць у маладзёжнай сталіцы ўжо напрыканцы студзеня — размова ідзе аб правядзенні ў гэтым горадзе Рэспубліканскага студэнцкага форуму. Летась аналагічны форум праходзіў у Горках на базе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і сабраў больш як 600 студэнтаў-актывістаў з 44 ВНУ. На працягу года ў Баранавічах будуць праходзіць шматлікія рэспубліканскія мерапрыемствы: акцыі, сустрэчы, канферэнцыі. У іх возьмуць удзел прадстаўнікі студэнцкай і працоўнай моладзі з ўсёй Беларусі.

Як зазначыла начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля ПШАНІЧНАЯ, ідэя з выбарам маладзёжнай сталіцы — не эксклюзіўная. Такую сталіцу выбіраюць у Еўропе, Арменіі, Азербайджане...

— Мы адчулі, што і беларускія гарады будуць зацікаўленыя, а Год моладзі эмацыянальна падштурхнуў нас да гэтага кроку, — дадала Наталля Пшанічная.

На сённяшні дзень колькасць маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года налічвае ў Беларусі больш за 2,1 млн, што складае 23 працэнты ад агульнай колькасці насельніцтва.

У Год моладзі шмат маладзёжных мерапрыемстваў, што праходзілі ў краіне, мелі прыстаўку «першы»: першы Рэспубліканскі форум сельскай моладзі, першы Рэспубліканскі форум спецыялістаў па рабоце з моладдзю, першая міжнародная канферэнцыя па развіцці студэнцкага самакіравання. У новым фармаце прайшоў Дзень моладзі на «Славянскім базары». Для таго, каб лепш наладзіць узаемадзеянне з самой моладдзю, пры міністры адукацыі былі створаны новыя грамадскія дарадчыя структуры: Рэспубліканскі студэнцкі савет, у які ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх вышэйшых навучальных устаноў краіны, і Рэспубліканскі маладзёжны савет, куды ўвайшлі ўжо не толькі студэнты, але і рабочая моладзь, маладыя навукоўцы, прадстаўнікі прафсаюзаў, дэпутаты і іншыя. Галоўная задача гэтых структур — далучаць моладзь да вырашэння важных праблем. Студэнты, напрыклад, узнімалі і абмяркоўвалі ў сацыяльных сетках праблемы размеркавання, студэнцкага самакіравання, цэнтралізаванага тэсціравання і іншыя...

Акрамя таго, летась быў распрацаваны праект дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка на 2016—2020 гады». Гэта таксама важны стратэгічны крок наперад. Былі ўнесены змяненні ва ўказ аб дзейнасці студэнцкіх атрадаў, накіраваныя на фінансавую падтрымку руху, і калі ў 2011 годзе ў студатрадах працавала крыху больш як 27 тысяч маладых людзей, то летась іх колькасць перавысіла ўжо 70 тысяч. Таксама менавіта ў Год моладзі была зацверджана канцэпцыя добраахвотніцкага валанцёрскага руху. Увогуле год быў вельмі плённы, і важна, што многія праекты, якія стартавалі летась, атрымаюць працяг у наступныя гады.

Віктар Якжык паведаміў, што Беларусь плануе ў сярэдзіне студзеня прыняць удзел у Сусветным форуме міністраў адукацыі ў Лондане. Традыцыйна падчас гэтага глабальнага мерапрыемства абмяркоўваюцца важныя пытанні якасці адукацыі, рэалізацыі Балонскіх дамоўленасцяў і нацыянальныя асаблівасці прадастаўлення адукацыі замежным грамадзянам. Летась Беларусь таксама стала ўдзельніцай Балонскага працэсу, таму многія пункты ў парадку дня форуму ўяўляюцца для нас надзвычай актуальнымі.

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.