Вы тут

У эфіры з'явяцца серыял «Рудыя»


19 студзеня на «Беларусь 2» распачнецца прэм'ерны паказ расійскага серыяла «Рудыя». Пра што? Пра тое, якія фарбы набывае рэчаіснасць і штодзённасць, калі побач з намі з'яўляецца чалавек з рудым колерам валасоў.


Галоўныя героі фільма, як і ўсе людзі, абсалютна не падобныя адзін да аднаго: яны адрозніваюцца светапоглядам, звычкамі, характарамі... Але ёсць самае галоўнае, што іх аб'ядноўвае — гэта асаблівы колер валасоў...

Па сюжэце, галоўныя героі будуць пастаянна трапляць у розныя сітуацыі і з гумарам з іх выходзіць.

Серыял «Рудыя» сабраў пад сваім крылом акцёраў з вогненным колерам валасоў. У карціне зняліся: Вераніка Агапава, Яніна Бугрова, Дзмітрый Асташэвіч, Максім Пяшкоў, Андрэй Курносаў, Іван Качалін, Ірына Амагаева, Мікалай Навумаў. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам карціны выступіў Юрый Уладаўскі (вядомы некаторым таксама і як акцёр фільма «Спадары прысяжныя» і іншыя).

Прэм'ера серыяла «Рудыя» адбудзецца на тэлеканале «Беларусь 2» у аўторак, 19 студзеня, у 20.05

Загаловак у газеце: У эфіры з'явяцца «Рудыя»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?