Вы тут

Ішлі «цары» з паходнямі


Напярэдадні старога Новага года, калі па праваслаўным звычаі адзначаецца самае вясёлае свята Каляд — Шчадрэц, у вёсцы Семежава Капыльскага раёна адбыўся традыцыйны «паход цароў». «Калядныя цары» — адзіны ў нашай краіне народны абрад, уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.


«Калядныя цары» праводзяцца з 1997 года, калі работнікі Семежаўскага цэнтра культуры і адпачынку пад кіраўніцтвам Таццяны Шауры адрадзілі незвычайную форму калядавання, якая бытавала на слуцкіх і капыльскіх землях яшчэ з ХVІІІ стагоддзя. У 60-я і 70-я гады мінулага стагоддзя гэты абрад быў амаль забыты, але па ўспамінах старых семежаўцаў цалкам адноўлены. Са старых «цароў», якія хадзілі на пачатку «ўваскрашэння» тэатралізаванага шэсця, сёння засталіся адзінкі.

— Многія з першых «новых» «цароў» пасталелі, ажаніліся, пераехалі ў іншыя месцы, — кажа нязменны кіраўнік праекта «Семежаўскія «Калядныя цары» Таццяна Шаура. — Але, напрыклад, Кірыл Нячай, які працуе і жыве ў Салігорскім раёне, заўсёды прыязджае на свята і ўдзельнічае ў спектаклі «Цар Максімільян» у ролі самога Максімільяна.

Гэтым разам у ролях Мамая, «цароў» (а іх у калядным гурце сем), Бабы і Дзеда, Лекара, Механошы, Музыканта былі задзейнічаны Мікалай Стасевіч, Аляксандр Шацілін, Максім Глотаў, Андрэй Парчанаў, Аляксандр Парчанаў, Віктар Аралаў, Яўген Кухарэнка, Валянцін Садоўскі, Сяргей Кіеня, Іван Жук, Генадзь Кіслы. Семежаўскія «цары» — гэта працаўнікі мясцовай гаспадаркі.

У навагоднюю ноч «цары» абышлі дзве вуліцы, наведаўшы і дамы найстарэйшых жыхароў — Марыі Гаўрыловіч, Івана Леанені, Міхаіла Курпана і яго ўнучкі Вольгі.

У Семежаве ўжо трэці год ходзяць «маладыя цары» — старша-класнікі мясцовай школы пераймаюць даўнейшую традыцыю.

Фота аўтара

Капыльскі раён


Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.