«Сітуацыя з выпадзеннем ападкаў падчас праходжання цыклону па тэрыторыі краіны ўнесла пэўныя карэктывы ў работу сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва. Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян, мінчан перш за ўсё, з просьбай узяць у рукі лапаты, выйсці і пачысціць вакол свайго транспартнага сродку, тэрыторыю ля дома. Сярод буйных беларускіх гарадоў больш за ўсё ападкаў выпала ў Мінску. На ўборцы снегу ў сталіцы задзейнічана больш за 400 адзінак транспарту, праца ідзе ў кругласутачным рэжыме. Асноўныя магістралі ўжо расчышчаны, яны функцыянуюць. Другарадныя дарогі таксама. Але прыдамавыя тэрыторыі, тратуары яшчэ патрабуюць адпаведнай працы».
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.