Вы тут

Піліпаўка, Піліпаўскія запусты


  • З 27 лістапада па 6 снежня ў праваслаўных вернікаў праходзіць Піліпаўскі пост, які быў прызначаны ў ІV-V стагоддзях для падрыхтоўкі да святкавання Раства Хрыстовага.
  • Гэты пост у народзе назвалі ў гонар святога апостала Філіпа, у беларусаў — Піліпа, які ўшаноўваецца менавіта ў першы дзень посту. Апостал Філіп — адзін з дванаццаці вучняў Хрыстовых. Пасля ўваскрэсення Ісуса стаў прапаведнікам у Галілеі, Грэцыі, Малай Азіі і Сірыі. Здзейсніў шмат цудаў, лячыў хворых, уваскрашаў памерлых. У 87-гадовым узросце ён па-пакутніцку памёр. Мошчы апостала Філіпа знаходзяцца ў Рыме, у царкве 12 апосталаў. Апосталу Філіпу моляцца пры розных немачах, асабліва пры захворваннях вачэй і ўкусах змей, у жалобе і смутку.
  • Перад Піліпаўкай ладзілі апошнія вяселлі, таму ў песнях пяецца: «Была восень, цяпер зіма: былі хлопцы, цяпер няма».
  • «Кудзеліца — першы тыдзень прадзення на Піліпаўскі пост» — да гэтага дня неабходна было скончыць падрыхтоўку да ткацтва. «У запусты на Піліпаўку пачынаюцца вячоркі і попрадкі» — ставіліся кросны, жанчыны пачыналі ткаць, таму і казалі: «Піліп дзяцей адзявае».
  • На запусты паўсюдна было прынята выносіць на двор пачастункі для дамавіка, каб вялася свойская жывёла.
  • У некаторых беларускіх мясцінах, перад тым, як у першыя дні посту сесці вячэраць, гаспадары павінны былі выйсці з хаты да варотаў і запрасіць «царыцу дамавую, цара дамавога з малымі дзеткамі загавець». Пасля вячэры на стале пакідалі ежу і посуд, накрывалі гэта абрусам, каб «дамавіку з дамавіхай было чым пачаставацца». У вобразе дамавіка людзі бачылі перш за ўсё сваіх продкаў.
  • Таксама гэты час стаў знакавым для вызначэння надвор'я на блізкую і далёкую перспектыву. Калі на Піліпа шэрань — да ўраджаю аўса, дождж — да ўраджаю пшаніцы. Калі варона голас падае — да адлігі. Шэрань на дрэвах — да марозу, туман — да адлігі, а калі шэрань была ўначы, удзень будзе снег. Пахмурна ці снежна — да непагадзі ў маі. Калі непагадзь суправаджае калядныя запусты (апошні дзень перад пастом), то можна разлічваць на ўраджайнае лета.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».