Вы тут

Выстава "Калядная казка" праходзіць у Мінску


Ча­ла­век бя­рэ ў ру­кі ігол­ку. Звы­чай­ную швей­ную ігол­ку... А што, ка­лі з гэ­та­га пач­нец­ца хо­бі на ўсё жыц­цё? Ме­на­ві­та вы­тан­ча­насць мас­тац­кай вы­шыў­кі ўдзель­ні­цы клу­ба «Су­зор'е» дэ­ман­стру­юць на вы­стаў­цы «Ка­ляд­ная каз­ка» ў мас­тац­кай га­ле­рэі «Віль­нюс», што пра­цуе на ба­зе ста­ліч­най пуб­ліч­най біб­лі­я­тэ­кі № 18. Клуб, ар­га­ні­за­ва­ны пры пад­трым­цы Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын, ужо 8 га­доў аб'­яд­ноў­вае за­хоп­ле­ных ру­ка­дзел­лем лю­дзей роз­ных пра­фе­сій і ўзрос­таў.


На вы­стаў­цы ўме­лі­цы прад­ста­ві­лі 45 ра­бот, вы­ка­на­ных у са­мых роз­ных тэх­ні­ках: руч­ная і ма­шын­ная мас­тац­кая гладзь, вы­шыў­ка кры­жы­кам, вы­со­кае га­бе­ле­на­вае шво, пе­тыт-пойнт, або га­бе­ле­на­вы шы­вок. Уво­гу­ле на лі­ку клу­ба ўжо тры дзя­сят­кі экс­па­зі­цый, у тым лі­ку ў До­ме Маск­вы і Па­ла­цы Рэс­пуб­лі­кі. А па­ча­ло­ся вы­ста­вач­нае жыц­цё клу­ба як­раз з га­ле­рэі «Віль­нюс».

— Ка­ляд­ны час — асаб­лі­вы, ма­гіч­ны, у но­вым го­дзе заў­сё­ды ча­ка­еш цу­ду, здзяйс­нен­ня са­мых за­па­вет­ных жа­дан­няў. Каз­ка ў кож­на­га свая, — ка­жа кі­раў­ні­ца «Су­зор'я» На­тал­ля Сак. — Та­му і тэ­мы ра­бот, уклю­ча­ных у гэ­тую экс­па­зі­цыю, зу­сім роз­ныя.

Ка­лі гля­дзіш на гэ­тыя кар­ці­ны, ства­ра­ец­ца ўра­жан­не, што яны не вы­шы­тыя, а на­пі­са­ныя лёг­кі­мі аква­рэль­ны­мі маз­ка­мі. Не­паў­тор­най энер­ге­ты­кай пра­сяк­ну­ты тво­ры «Іс­пан­ка» Тац­ця­ны Ба­ра­дзі­ной і «Страсць ка­ры­ды» Ве­ры Яно­віч. У ат­мас­фе­ру мі­ну­лых ста­год­дзяў па­глыб­ля­юць «Парт­рэт Ла­пу­хі­ной» і «Не­зна­ём­ка» На­тал­лі Ша­ра­е­вай, вы­шы­тыя па па­лот­нах рус­кіх мас­та­коў Ула­дзі­мі­ра Ба­ра­ві­коў­ска­га ды Іва­на Крам­ско­га. А «Пя­шчот­ная фея» ды «Італь­ян­ка з квет­ка­мі» На­тал­лі Круг­лі­ка­вай, «Да­ма з бур­бал­ка­мі» На­тал­лі Сак, «Дзяў­чы­на з ка­шом» Ве­ры Адзі­но­кай, «Ра­мон­ка­вае мес­ца» Га­лі­ны Про­ха­ра­вай... Ча­ра­дзей­ныя гра­цы­ёз­ныя по­ста­ці за­хап­ля­юць, ураж­ва­юць, уцяг­ва­юць у за­гад­ка­вы свет, пры­чым у кож­най — свой. Вось яна, каз­ка ў жа­но­чым аб­ліч­чы!

Загаловак у газеце: Каз­ка вы­шы­ва­ная

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.