Вы тут

Пажыццёвае пакаранне не змененае


Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без змены прысуд у дачыненні да забойцы супрацоўніка Аршанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Астатак свайго жыцця ён правядзе за кратамі.


— Трагедыя адбылася ў красавіку мінулага года. 55-гадовы жыхар Талачына, які знаходзіўся на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў з ружжом, не падпарадкаваўся патрабаванню інспектара прад'явіць дакументы. Замест гэтага выстраліў ва ўпор, — паведаміў «Звяздзе» намеснік начальніка аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Сяргей Селіханаў.

Пра забойцу вядома, што ён працаваў кіроўцам. Паводле слоў пракурорскага работніка, гэты чалавек не прызнаў сваёй віны. Падчас судовых пасяджэнняў настойваў, што стрэліў выпадкова. Маўляў, сам супрацоўнік інспекцыі быў вінаваты ў тым, што здарылася. Аднак расследаванне і экспертызы гэтую версію не пацвердзілі.

Забіты меў добрую рэпутацыю на службе. Ён — бацька дзвюх дачок, незадоўга да гібелі стаў дзядулем...

— Забойца абскардзіў прысуд Віцебскага абласнога суда. Але яго надзея калісьці выйсці на волю не апраўдалася. Удаве інспектара асуджаны ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды выплаціць 300 мільёнаў рублёў, — дадаў Сяргей Селіханаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».