Вы тут

Біёлагі БДУ распрацавалі комплексны мікробны прэпарат «Жыцень»


Біёлагі БДУ распрацавалі комплексны мікробны прэпарат «Жыцень», які павышае якасць глебы і рыхтуе яе да пасеваў. Прэпарат забяспечвае аздараўленне глебы (змяншае ўтрыманне фітапатагенных мікраарганізмаў на 77%) і спрыяе паскарэнню раскладання раслінных рэшткаў — іржышча і саломы. Праца выканана ў навукова-даследчай лабараторыі малекулярнай генетыкі і біятэхналогіі пры кафедры генетыкі біялагічнага факультэта БДУ пад кіраўніцтвам прафесара Наталлі Максімавай.


Мікрабіялагічнае ўгнаенне «Жыцень» — комплексны мікробны прэпарат, дзеянне якога дазваляе павысіць ураджайнасць азімых і яравых (на 20%) і палепшыць якасць збожжа. Ён уяўляе з сябе канцэнтрат суспензіі жывых клетак бактэрый родаў Pseudomonas і Bacіllus.

Пры вырабе раствору кампаненты змешваюцца ў роўнай прапорцыі і затым разбаўляюцца водаправоднай вадой у суадносінах 1 да 100. Пасля ўборкі ўраджаю здробненую салому раўнамерна размяркоўваюць па ўчастку, робяць апырскванне пажніўных рэшткаў угнаеннем «Жыцень» і заворваюць.

Прэпарат з'яўляецца альтэрнатывай асенняму ўнясенню кампенсуючай дозы азотных угнаенняў. На сённяшні дзень мікрабіялагічнае ўгнаенне зарэгістравана і ўкаранёна ў вытворчасць.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?