Вы тут

Газета "Прэсбол" адзначыла сваё 25-годдзе спартыўным святам


Сумесна з беларускай федэрацыяй гандбола флагман беларускага спартыўнага друку зладзіў сапраўднае свята ручнога мяча. 


Спачатку на пляцоўку рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву па гандболе выйшлі дзеткі, а пасля — каманда "Прэсбола", якой супрацьстаяла беларускіх зборнай журналістаў. Каманду склалі пераважна супрацоўнікі беларускіх тэлеканалаў

У матчы прыняў удзел у тым ліку і спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Тарас Шчыры. 

Першы тайм прайшоў у напружанай барацьбе, але пасля перапынку прэсболаўцы ўсё ж такі перахапілі ініцыятыву. Яны ў выніку і атрымалі перамогу з лікам 18:10. 

Пасля завяршэння сустрэчы ўсіх прысутных чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Гледачам прадставілі "Каманду мары", якую склалі паспяховыя і вядомыяў Беларусі дзяўчаты. Сярод іх — Міс Беларусі-2008 Вольга Хіжанкова, спявачка Вера Карэтнікава, фатограф Дар'я Буракіна, лідар спартыўна-дабрачыннага праекта "Мары здзяйсняюцца" Настасся Касенкова, уладальніца Кубка свету па кікбоксінгу Карына Аляксандрава і іншыя.

Дзяўчаты ўжо кінулі выклік тэлеканалу расійскаму тэлеканалу "Матч ТБ", генеральным прадзюсерам якога з'яўляецца тэлевядучая Ціна Кандэлакі. Чакаем адказу. 

Фота Сяргея Нікановіча

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».