Вы тут

Зборная Беларусі па гандболе абыграла ісландцаў


39:38 - такія лічбы на табло сталі самымымі выніковымі ў гісторыі чэмпіянатаў Еўропы і пакінулі шанцы беларусам прайсці ў наступны раўнд турніру.


Першы тайм сустрэчы гандбалісты абедзвюх зборных правялі на роўных, нашы хлопцы саступілі ісландцам толькі адзін мяч. Пачатак другой паловы выдаўся трохі трывожным, падапечныя Шаўцова саступалі 4 ачкі, а пасля грубай гульні сапернікаў на паркеце апынуўся Сяргей Рутэнка. Капітан праз некаторы час змог працягнуць гульню, а каманда зраўняла лік, пасля і зусім выйшла наперад, утрымаўшы перавагу да канца сустрэчы.

- Пры ліку 20-24, я не думаў пра лічбы, мяне хвалявала тое, што рабіць нашым гульцам далей, - адзначыў пасля фінальнага свістка галоўны трэнер беларусаў.

Лепшым гандбалистам сустрэчы прызнаны Сяргей Пухоўскі, у яго актыве 11 закінутых мячоў, Сяргей Рутэнка патрапіў у вароты сапернікаў 8 разоў.

Юрый Шаўцоў, галоўны трэнер зборнай Беларусі:

- Я, вядома, вельмі рады. Гэта быў адкрыты гандбол з абодвух бакоў, каманды былі нацэлены на хуткую гульню, лік гаворыць сам за сябе. Абарона, відавочна, не была на першым плане. Каманда праявіла волю да перамогі, я за іх вельмі рады.

Барыс Пухоўскі, гулец зборнай Беларусі:

- Мы вельмі хацелі атрымаць перамогу ў гэтай сустрэчы і зрабілі для гэтага ўсё, што маглі, аддалі ўсе сілы, каб парадаваць балельшчыкаў і сябе. Гэта вельмі важная вікторыя для нас, і мы спадзяемся, што яна стане толькі пачаткам. Дзякуй усім хто ў нас верыў і верыць сёння.

Сяргей Рутэнка, гулец зборнай Беларусі:

- Матч з ісландцамі быў вельмі цяжкім, але на гэтым нічога не заканчваецца. Цяпер шмат эмоцый, але мы павінны прыйсці ў сябе, усё ўсвядоміць і ісці далей. У гэтай гульні выклалася ўся каманда, толькі так можна перамагаць моцнага саперніка. Не магу сказаць, што мы не стараліся ў першым матчы, проста там было шмат памылак, але не ад таго, што мы не хацелі гуляць.

У аўторак зборная Беларусі сустрэнецца з гандбалістамі Нарвегіі, якія ў першым туры саступілі ісландцам 25:26. Нагадаем, у наступны раўнд чэмпіянату Еўропы выйдуць па 3 каманды з кожнай падгрупы.

Польшча, Катавіцы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.