Вы тут

Спартыўнае свята з нагоды 25-годдзя газеты «Прэсбол»


Сумесна з беларускай федэрацыяй гандбола газета «Прэсбол» з нагоды свайго 25-годдзя зладзіла сапраўднае спартыўнае свята.


Спачатку на пляцоўку Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву па гандболе выйшлі дзеткі, а пасля — каманда «Прэсбола», якой супрацьстаяла зборная беларускіх журналістаў, складзеная на базе тэлеканала «Беларусь 5». У матчы прыняў удзел і спецыяльны карэспандэнт «Звязды» Тарас Шчыры. А вось вароты прэсболаўцаў у тым ліку абараняў Сяргей Сафар'ян, першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола. І рабіў гэта, між іншым, нядрэнна. Сяргей Вагаршакавіч не адзін раз выратоўваў каманду і адбіваў даволі непрыемныя кідкі. Першая палова прайшла ў напружанай барацьбе, аднак пасля перапынку прэсболаўцы ўсё ж такі перахапілі ініцыятыву і атрымалі перамогу з лікам 18:10.

Пасля завяршэння сустрэчы ўсіх прысутных чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Гледачам, а іх было нямала, прэзентавалі гандбольную «Каманду мары», якую склалі паспяховыя і вядомыя ў Беларусі дзяўчаты. Сярод іх — Міс Беларусі — 2008 Вольга Хіжанкова, спявачка Вера Карэтнікава, фатограф Дар'я Буракіна, лідар спартыўна-дабрачыннага праекта «Мары здзяйсняюцца» Настасся Касянкова, уладальніца Кубка свету па кікбоксінгу Карына Аляксандрава і іншыя. Дзяўчаты ўжо кінулі выклік расійскаму тэлеканалу «Матч ТБ», генеральным прадзюсарам якога выступае тэлевядучая Ціна Кандэлакі. Што ж, чакаем вестку з Масквы.

taras@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Больш фота са свята можна ўбачыць тут

Загаловак у газеце: Спартыўныя ва ўсім

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.