Вы тут

Напамін пра часы рыцарскага гонару


У гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў да 28 лютага можна ўбачыць выстаўку старажытнай зброі. Праўда, гэта не арыгіналы, а так званыя «рэплікі» —дакладна зробленыя копіі. Іх стварылі ў сталічнай мастацкай майстэрні «Сталёвая спадчына». Тут можна ўбачыць копіі шлемаў, даспехаў і баявых харугваў XІ — XVІІ стагоддзяў.


Прадметы ўзбраення даюць яркае ўяўленне пра развіццё зброевай справы на беларускіх землях, узнаўляюць дакладнае аблічча воіна таго часу. Каб вырабіць такія рэчы, майстрам давялося правесці карпатлівую працу па вывучэнні чарцяжоў і апісанняў арыгінальнага знешняга выгляду і канструкцыі зброі, яе прапорцый, якасці апрацоўкі і ўпрыгожвання паверхні. Толькі пасля гэтага пачынаўся працэс непасрэднага вырабу, за час якога набытыя веды і ўменні майстроў увасабляліся ў арыгінальны прадмет.

Удзельнікі майстэрні ўпэўнены, што сярэднявечныя даспехі ў наш час — гэта не проста водгук мінулага, а сапраўдны від мастацтва, нароўні з жывапісам і скульптурай. Ён ушанаваны не толькі сярод знаўцаў ваеннай атрыбутыкі, але і ва ўсім культурным свеце. Вырабляючы аналагі старажытнай зброі, людзі імкнуцца наблізіцца да часоў гонару і доблесці, турніраў і подзвігаў дзеля велічы самых моцных і славы самых прыгожых рыцараў свайго часу. Сярэднявечныя даспехі дапамагаюць аднавіць рамантычную і суровую атмасферу вайсковых перамог і паражэнняў.

Самым яркім экспанатам выставы з'яўляецца рэканструяваны (як лічыцца, згублены) шлем Мікалая Радзівіла Чорнага. Арыгінал пышна ўпрыгожаных даспехаў, вырабленых каля 1555 года славутым нюрнбергскім майстрам Кунцам Лохнерам, цяпер захоўваецца ў Венскім музеі ўзбраення. Майстры са «Сталёвай спадчыны» імкнуліся, каб рэканструяваны шлем быў падобным да таго, які Кунц Лохнер вырабіў амаль 500 гадоў таму. Шлем упрыгожаны складаным узорам з выкарыстаннем белай, чырвонай, чорнай эмалі, а таксама пазалотай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».