Вы тут

Хто выпісвае, той не прайграе!


Гэтая выснова, вядома ж, не новая, але і сапраўды, калі б розыгрышу прызоў раней не было, то яго варта было б прыдумаць!.. Для таго, каб падарыць падпісчыкам шанцы на каштоўныя прызы; для таго, каб разам з карткамі атрымаць дзясяткі лістоў; для таго, каб пазнаёміцца з гасцямі, бо па добрай традыцыі толькі ім — пастаянным чытачам газеты ды яе дзелавым партнёрам-паштавікам — даецца ганаровае права выцягнуць з «чароўнага» капелюша» так званыя шчаслівыя купоны.


На гэты раз лёс усіх звяздоўскіх прызоў — без перабольшвання — быў у руках намесніка дырэктара Мінскага філіяла РУП «Белпошта» спадарыні Алены Ішчук (на здымку ў цэнтры), а таксама падпісчыкаў Валянціны Ёрш і Мікалая Кушнярова.

Трэба сказаць, што са «Звяздой» у іх вельмі даўнія сяброўскія сувязі. І Валянціна Сямёнаўна (яна па прафесіі педагог), і Мікалай Ціханавіч (праграміст, так званы «айцішнік») выпісваюць газету каля сарака гадоў. Абое — каб не забыцца родную мову, каб помніць, што мы беларусы... Ну і таму, што «газета добрая».

Прычым добрая не толькі зместам: акурат на Вадохрышча асобныя з чытачоў даведаюцца, што сталі ўладальнікамі каштоўных прызоў. У прыватнасці,

мультыварку OURSSON выйгралі:

Лілія Анатолеўна Віннік, г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці;

Зоя Дзмітрыеўна Новік, г. Віцебск;

Святлана Міхайлаўна Краўцова, в. Высокае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобл.;

Н.П. Саладкевіч (імя, імя па бацьку ў картцы, на жаль, не пазначана), в. Ракаўцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці;

Іван Адамавіч Апанасевіч, г. Магілёў;

Лілія Апанасаўна Маслюкова, аграгарадок Чачкава Мінскага раёна Мінскай вобласці;

Алег Аляксандравіч Рытвінскі, г. Мінск.

Суперпрыз — кухонны камбайн Bosch — выйграла

Людміла Дзмітрыеўна Бондар з г. Рэчыца Гомельскай вобласці.

Кожны з пераможцаў атрымае таксама кнігу рэцэптаў «Навагодні фэст ласункаў».

Так што віншуем!..

Тым жа, каму на гэты раз удача не ўсміхнулася, скажам: «Не засмучайцеся, жывіце з найстарэйшай беларускай газетай, выпісвайце на новыя месяцы і кварталы, удзельнічайце ў нашай гульні! Шанц на выйгрыш ёсць у кожнага і заўсёды!

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 284 44 04.

Афіцыйна.

Арганізатарам рэкламнай гульні «Навагодні фэст прысмакаў са «Звяздой»!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 А.

Рэкламная гульня «Навагодні фэст прысмакаў са «Звяздой»!» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 07.12.2015 г. (пасведчанне № 2691) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 12 снежня 2015 года па 31 сакавіка 2016 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» першага квартала або першага паўгоддзя 2016 года. Усяго ў гульні ўзяло ўдзел 335 падпісчыкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?