23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Штрафы для ІП «схуднеюць», а праверак пакуль не будзе


Пытанні індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гандаль таварамі лёгкай прамысловасці, па-ранейшаму знаходзяцца ў цэнтры ўвагі дзяржаўных інстытутаў. Аб гэтым сведчыць у тым ліку і тое, што 14 студзеня адбылася нарада членаў грамадскага кансультацыйнага савета пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Ірыны Касцевіч. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых дзяржорганаў, а таксама бізнес-супольнасці. Абодва бакі шукаюць цывілізаваныя і прымальныя рашэнні. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі самыя праблемныя пытанні: адказнасць за парушэнні патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС, праверкі падатковымі органамі выканання нормаў Указа №222, а таксама неабходнасць устаноўкі і выкарыстання плацежных тэрміналаў у гандлёвых аб'ектах.


Дасведчаны — значыць узброены

Лідары бізнес-саюзаў лічаць, што адна з прычын нявыхаду індывідуальных прадпрымальнікаў на працу — боязь жорсткіх мер Указа №48. Згодна з ім за адсутнасць неабходных дакументаў, у тым ліку сертыфікатаў адпаведнасці, прадугледжаны важкія штрафныя санкцыі. Для вырашэння гэтага пытання ўдзельнікі пасяджэння прапануюць працягнуць тлумачальную працу аб прымяненні Указа №222.

Намеснік старшыні Дзяржстандарта Сяргей Іўлеў паведаміў, што на сайце ведамства прадпрымальнікі могуць атрымаць найбольш важную і неабходную інфармацыю, уключаючы вытрымкі з нарматыўных дакументаў, тлумачэнні па працэдурах сертыфікацыі, дэкларавання, пералікі органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый і пакрокавую інструкцыю. Акрамя таго, рыхтуюцца для размяшчэння на сайце дадатковыя матэрыялы па ажыццяўленні працэдур пацвярджэння адпаведнасці. У сваю чаргу лідары бізнес-саюзаў паабяцалі падрыхтаваць спіс дадатковых пытанняў і падаць іх у дзяржорганы з мэтай далейшай сумеснай распрацоўкі каментарыяў і інструкцый.

Без фанатызму

У першым паўгоддзі Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі не плануе правяраць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці. Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне тэхнічных рэгламентаў таксама ў хуткім часе можа зменшыцца. Па словах намесніка старшыні Дзяржстандарта Сяргея Іўлева, цяпер падрыхтаваны прапановы па зніжэнні памеру штрафных санкцый да індывідуальных прадпрымальнікаў за парушэнні ў галіне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Акрамя таго, як патлумачыў намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія не маюць плацежных тэрміналаў, але заключылі дагавор на іх ўстаноўку да 1 студзеня 2016 года, будуць вызваляцца ад адказнасці. Таксама Уладзімір Муквіч адзначыў, што масавых праверак выканання нормаў Указа №222 не плануецца, аднак падкрэсліў, што гаворка пра мараторый не ідзе.

Сертыфікаты — праблема не для ўсіх

Далёка не ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці, сёння перажываюць праблемы. Напрыклад, члены Беларускага саюза прадпрымальнікаў працягнулі сваю працу. Як адзначыў старшыня Саюза Аляксандр Калінін, яны маюць усе неабходныя дакументы на прадукцыю, якая рэалізуецца. Таксама працуюць і члены Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў.

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Штрафы «схуднеюць», а праверак пакуль не будзе

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.