Вы тут

Трэнажоры, камп'ютары і майстэрня


У дзень сацыяльнага работніка цудоўны падарунак атрымалі ў Карэлічах супрацоўнікі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і яго наведвальнікі.


У рэканструяваным, фактычна новым будынку цэнтра (бюджэтныя затраты склалі каля 7 мільярдаў рублёў) размясціліся 6 аддзяленняў, у тым ліку дзённага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў. Цяпер тут не толькі прыгожыя інтэр'еры, але і сучаснае абсталяванне, неабходныя элементы безбар'ернага асяроддзя. Да паслуг наведвальнікаў — трэнажорная зала, камп'ютарны клас, майстэрня для працоўнай адаптацыі інвалідаў, пакой рэлаксацыі. Акрамя таго, на базе цэнтра будуць працаваць гурткі і клубы па інтарэсах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?