Вы тут

Беларусі і Расіі трэба аднавіць узаемны тавараабарот


Беларусі і Расіі трэба будзе правесці вялікую работу па аднаўленні ўзаемнага тавараабароту. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«У новым годзе нам трэба будзе абнавіць усе задумкі. На жаль, не ўсё атрымалася ў 2015 годзе так, як мы меркавалі. Мяркую, нас чакае вялікая праца па аднаўленні ўзаемнага тавараабароту, таму што адбылося істотнае яго запаволенне», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым кіраўнік беларускага ўрада канстатаваў, што эканомікі дзвюх краін адаптуюцца да новых знешнеэканамічных умоў. «Думаю, мы адновім праграмы знешнеэканамічнага супрацоўніцтва, якія не спыняліся, але рэалізоўваліся не ў тым тэмпе, як гэта трэба было», — сказаў ён.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што неабходна актыўна заняцца тым, каб эканамічныя суб'екты дзвюх краін атрымалі новы імпульс да ўзаемнага супрацоўніцтва.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што згодна з дасягнутай дамоўленасцю, пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы плануецца правесці ў І квартале 2016 года ў Мінску. «Мы пагаворым, каб парадак дня меў максімальнае напаўненне, каб гэта вялікае мерапрыемства паслужыла штуршком для актывізацыі нашага супрацоўніцтва», — сказаў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік беларускага ўрада канстатаваў, што ў бліжэйшы час збіраецца наведаць шэраг рэгіёнаў Расіі. У прыватнасці, запланавана паездка ў Санкт-Пецярбург. «З Татарстанам таксама прагаворваем сустрэчы», — дадаў Андрэй Кабякоў.

Загаловак у газеце: Патрэбны новы імпульс

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.