Вы тут

Зацверджаны новы склад Савета маладых вучоных


Новы склад Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук на наступныя тры гады зацверджаны на яго агульным сходзе. У выніку адкрытага галасавання старшынёй зноў выбралі Андрэя Іванца — загадчыка лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі, кандыдата хімічных навук.


На сённяшні дзень у арганізацыях НАН Беларусі працуюць каля 2 200 маладых спецыялістаў. Штогод падраздзяленні акадэміі папаўняюць ад 300 да 350 маладых людзей. На думку старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэміка Уладзіміра Гусакова, Савет маладых вучоных праявіў сваю сталасць: «Гэта сур'ёзная арганізацыя, якая спраўляецца з адказнымі і важнымі даручэннямі. Мы ўскладаем на моладзь вялікія надзеі».

Сярод знакавых мерапрыемстваў, праведзеных Саветам маладых вучоных у 2015 годзе, — першы Еўразійскі форум маладых навукоўцаў YЕS Fоrum, які сабраў 500 удзельнікаў з 12 краін свету; міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Моладзь у навуцы». Актыўным быў удзел у маладзёжным конкурсе «100 ідэй для Беларусі» і студэнцкім турніры прыродазнаўча-навуковых дысцыплін. З мэтай прыцягнення школьнікаў да навуковай працы з канца кастрычніка 2015 года Саветам маладых навукоўцаў сумесна з Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі арганізавана праца «Школы юных даследчыкаў».

Вялікія планы ў моладзі і на 2016 год. З 17 па 22 студзеня дэлегацыя Савета маладых вучоных знаходзіцца ў Сінгапуры, дзе прымае ўдзел у «Глабальным саміце маладых навукоўцаў». У чэрвені на базе акадэміі пройдзе міжнародная школа маладых навукоўцаў-біятэхнолагаў з удзелам вядучых прафесараў Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі.

Загаловак у газеце: Экзамен на сталасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».