Вы тут

Эстонія няздольна прымаць бежанцаў


Здольнасць улад Эстоніі прыняць тых, хто хадайнічае пра міжнародную ахову, і інтэграваць іх у грамадства, на думку Дзяржкантроля краіны, мае патрэбу ў істотнай дапрацоўцы. Пра гэта ў аўторак, 19 студзеня, паведаміла выданне Postіmees.


На падставе патрабаванняў міграцыйнай праграмы Еўрасаюза Эстонія абавязана прыняць і інтэграваць 550 чалавек, якія атрымалі міжнародную ахову. У ходзе аўдыту высветлілася, што дзяржава гатова да гэтага толькі часткова, а яе інстытуты маюць патрэбу ў дапрацоўцы. Эстонія можа цалкам выканаць тры і часткова 13 абавязацельстваў з 17. Пры гэтым адзначаецца, што не распрацавана сістэма перыядычнага перагляду статусу чалавека, які атрымаў ахову. Разам з тым дзяржава цалкам гатова плаціць уцекачам дапамогу і пенсіі, а органы самакіравання могуць прапаноўваць ім тыя ж паслугі, што і астатнім жыхарам.

Загаловак у газеце: Дзяржкантроль Эстоніі прызнаў няздольнасць краіны прымаць бежанцаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?