Вы тут

Складаем свой атлас новых прафесій


«Каталог найноўшых спецыяльнасцяў, якія плануецца ўводзіць у беларускіх ВНУ пасля 2021 года, будзе прэзентаваны грамадскасці ў пачатку вясны», — паабяцаў падчас адкрыцця Рэспубліканскага фестывалю маладзёжнай навукі міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ.


Як патлумачыў кіраўнік ведамства, размова ідзе пра падрыхтоўку спецыялістаў, якія будуць распрацоўваць беспілотныя канструкцыі, займацца робататэхнікай і іншых. «Мы збіраемся апублікаваць каталог загадзя для таго, каб даць вышэйшым навучальным установам час падрыхтавацца да ўкаранення неабходных для эканомікі нашай краіны спецыяльнасцяў», — распавёў Міхаіл Жураўкоў.

Ён падкрэсліў, што моладзь заўсёды прытрымліваецца самых шырокіх поглядаў, і гэта дазваляе ёй здзяйсняць адкрыцці. У нашай краіне больш за 90 тысяч студэнтаў прымаюць удзел у навуковых даследаваннях. У многіх сферах менавіта маладыя навукоўцы займаюць лідзіруючыя пазіцыі. У якасці прыкладу Міхаіл Жураўкоў прывёў сумесныя навукаёмістыя праекты БДУ, БДУІР, БНТУ з еўрапейскімі ВНУ, якія тычацца развіцця ІT-тэхналогій, хіміі, фізікі і іншых дысцыплін. Адзін з іх — праект «ФабЛаб». Размова ідзе пра лабараторыю, якая дае магчымасць студэнтам вырабляць эскізныя і доследныя ўзоры інавацыйнай прадукцыі на сучасным абсталяванні:
3D-прынтарах і сканерах, універсальных станках з лічбавым праграмным кіраваннем.

У Ліцэі БДУ быў дадзены старт рэспубліканскаму праекту «Запрашэнне ў свет навукі» — ён будзе рэалізоўвацца цягам года, фестывальныя мерапрыемствы пройдуць як у мінскіх ВНУ, так і ва ўсіх рэгіянальных установах вышэйшай адукацыі. У Ліцэі была размешчана экспазіцыя навукова-тэхнічных распрацовак маладых вучоных Белдзяржуніверсітэта і сталічных ВНУ. Напрыклад, тут можна было пабачыць спадарожнікавыя сістэмы для маніторынгу перамяшчэння транспарту, шматфункцыянальны вымяральны комплекс «Alma-Meter», рэгістратар параметраў руху ліфтавага пад'ёмнага абсталявання «Палтус», камп'ютарную вучэбную лабараторную ўстаноўку для правядзення лабараторных практыкумаў па радыёэлектроніцы і іншыя.

Таксама быў прадстаўлены ўвесь дыяпазон выкарыстання папулярных у харчовай прамысловасці ядомых плёнак. У іх стварэнні прымала ўдзел малодшы навуковы супрацоўнік НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ Наталля Мелехавец. Хімікі БДУ прапануюць уводзіць у склад упаковачных плёнак розныя інгрэдыенты, якія надаюць ім асаблівы смак і дапаўняюць карысныя ўласцівасці спакаванага прадукта.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.