Вы тут

Як «разгаварыць» экспанаты?


Музей — своеасаблівы храм культуры, дзе ў наведвальніка фарміруюцца асабістыя эмацыянальныя адносіны да гістарычных падзей і фактаў. Адна з асноўных мэт яго супрацоўнікаў — дапамагчы ўвайсці ў духоўны дыялог з мінулым, суаднесці штодзённае з вечным. Экскурсавод, навуковы супрацоўнік Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея Кацярына Якубоўская (на здымку) за два гады працы ў музеі шмат даведалася пра сабраныя экспанаты.


Людзі па-рознаму прыходзяць да любімай прафесіі. Адны працягваюць справу бацькоў, з дзяцінства робячы асэнсаваны выбар, другія ідуць шляхам спроб і памылак.

Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Кацярына па размеркаванні прыйшла працаваць у Нізаўскую бібліятэку Уздзенскага раёна. Пасля ёй прапанавалі пасаду навуковага супрацоўніка ў раённым музеі. Дзяўчына падышла да гэтай справы адказна. Да кожнага наведвальніка звяртаецца ветліва, тактоўна, сустракае добразычлівай усмешкай.

Музей актыўна наладжвае розныя формы кантактаў з насельніцтвам. Прэзентацыі, музейныя вечарыны, ушанаванні майстроў пэндзля сталі тут звычайнай справай. І ў гэтым вялікая заслуга Кацярыны, якая да кожнага мерапрыемства ўмела падбірае экспазіцыйны матэрыял, рыхтуе сцэнарый. Музейны супрацоўнік павінен валодаць ведамі пра розныя калекцыі, быць у пэўным сэнсе сацыёлагам, спецыялістам па маркетынгу. А яшчэ гэтыя якасці павінны дапаўняцца асабістай прывабнасцю і магнетызмам. Кацярына Якубоўская якраз такая.

— Мне прыемна працаваць з людзьмі, праводзіць экскурсіі. І калі людзі кажуць «дзякуй» — дзень прайшоў не дарэмна, — кажа суразмоўца.

Дар'я ЗЯНЬКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?