Вы тут

Дом, дзе паселіцца шчасце


У Брэсцкай вобласці на гэтым тыдні адкрыты два новыя дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Адзін з іх расчыніў свае дзверы для шасці дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у горадзе Высокае Камянецкага раёна.


Двухпавярховы прыгожы і светлы будынак мясцовыя спецыялісты ўзвялі, як было адзначана, за рэкордна кароткі тэрмін — усяго за пяць месяцаў. Зараз усё добраўпарадкавана як у двары, так і ўсярэдзіне дома.

Маці-выхавальніцай для дзяцей стала Святлана Якавук, педагог па адукацыі. Дарэчы, бацькі Святланы з'яўляюцца таксама бацькамі-выхавальнікамі першага ў Камянецкім раёне дома сямейнага тыпу. Святлана мае намер узяць яшчэ чацвёра дзяцей у свой дом. Новую сям'ю прыехаў павіншаваць з наваселлем старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС. «Дзяржава ўклала немалыя сродкі, каб дзеці адчувалі сябе як дома», — адзначыў губернатар.

У гэты ж дзень у Брэсце ўшанавалі сям'ю Круцель, што ўехала ў дом па вуліцы Васняцова. Бацькі-выхавальнікі Галіна і Ілья, якія маюць сваю дачку, таксама ўзялі на выхаванне яшчэ шасцёра дзяцей ад 4 да 13 гадоў.

Навасёлаў павіншавалі старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК і старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай КРАСОЎСКІ. Новай сям'і зычылі, каб у іх доме пасялілася шчасце.

Дарэчы, на вуліцы Васняцова гэта ўжо трэці дом сямейнага тыпу.

Паводле слоў мэра горада, побач неўзабаве з'явяцца і новыя.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».