Вы тут

Непагадзь амаль не паўплывала на рух транспарту


Зменлівы настрой надвор'я вельмі ўскладняе работу арганізацый, што захоўваюць бяспеку на дарогах краіны. Напрыклад, нядаўнія цыклоны «Даніэла» і «Эма» прынеслі шмат праблем. Нягледзячы на гэта, супрацоўнікі дарожных службаў працавалі эфектыўна: не было перапынкаў у руху, меры па зніжэнні хуткасці таксама не ўжываліся, прыбіранне снегу было арганізаваным і прэвентыўным.


Урокі засвоілі

— Дарожныя службы засвоілі ўрокі нядаўняга мінулага, не шкадавалі сіл і сродкаў, каб забяспечыць неабходны рух аўто, — адзначыў начальнік аддзела захаванасці аўтамабільных дарог і прыдарожнага сэрвісу Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык.

Паводле яго слоў, снегаачышчальная тэхніка на аўтатрасах рэспубліканскага значэння і сёння працуе кругласутачна. Створаны штабы па ліквідацыі наступстваў цыклонаў. Што цікава, у дні пікавых нагрузак на беларускіх аўтамагістралях працавала 1000—1200 адзінак спецтэхнікі.

ДТЗ стала менш

Ёсць і яшчэ адна пазітыўная статыстыка: колькасць аварый і смяротных выпадкаў на аўтамагістралях гэтай зімой істотна знізілася ў параўнанні з адпаведнай леташняй сітуацыяй. Мінулай зімой за такі ж перыяд на рэспубліканскіх дарогах было 25 ДТЗ, сёлета — 12. Нягледзячы на цыклоны, усплёску дарожных здарэнняў у гэтыя дні ў Мінску не было. Аднак, што цалкам прадказальна, адзначаецца некаторае павелічэнне матэрыяльнага ўрону.

Дзяржаўтаінспекцыя ў сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я ўзмоцніла службу. Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў, з 12 студзеня і да гэтага часу супрацоўнікі ўпраўлення аказваюць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху і супрацоўнічаюць з камунальнымі службамі. Напрыклад, усе калоны тэхнікі ў абавязковым парадку суправаджаюцца экіпажамі Дзяржаўтаінспекцыі. Акрамя таго, каб не паралізоўваць рух, супрацоўнікі ДАІ імкнуцца афармляць ДТЗ у максімальна кароткі час.

Зімовыя «пралескі»

Зараз ДАІ працягвае працу па ачыстцы жылых вуліц Мінска ад аўтамабільных «падснежнікаў». На асноўных вуліцах сталіцы з гэтай праблемай ужо справіліся, і цяпер пераходзяць да кантролю за сітуацыяй на жылых вуліцах, дзе заснежаных машын, якія перашкаджаюць праезду, яшчэ шмат.

Вялікую працу ДАІ правяло пасля заканчэння снегападаў, калі на дарогах сфармаваліся снежныя валы. Праблемы таксама стваралі машыны, якія прыпаркавалі на першай паласе вуліц. Каля 400 машын эвакуявалі на ахоўныя стаянкі ў выпадках, калі вадзіцелі парушалі правілы дарожнага руху. Больш за 2,5 тысячы аўто перастаўлена спецыяльнай тэхнікай і самімі ўладальнікамі транспарту.

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».