Палеская вёска Багданаўка, што на Лунінеччыне, да вайны і пасля яе славілася майстрамі бондарскіх спраў. Старэйшыя багданаўскія жыхары прыгадваюць, што кожны трэці мужчына ў вёсцы займаўся гэтым старажытным рамяством. Бондарства дапамагала людзям выжываць, адбудоўваць спаленую вёску. Бочкі, цэбры і кублы, кадушкі, барылы і балеі, маслабойкі і іншы бандарны «посуд» разыходзіўся па навакольных вёсках, прадаваўся на кірмашах у Пінску і Лунінцы.
Васіль Кавалевіч (на фота) з тых пасляваенных майстроў, якія і сёння працягваюць сямейную справу — выбіраць адмысловае дрэва, габляваць, падганяць клёпкі пад абручы. Акрамя яго і малодшага брата Міхаіла, у Багданаўцы ўжо не засталося сапраўдных майстроў.
— Мяне ў маленстве навучыў гэтаму рамяству бацька. Здаецца, што няма ў свеце лепшай справы, чым бондарства, — кажа Васіль Іванавіч. — Па-ранейшаму людзі цэняць традыцыйныя вырабы з дрэва, раз-пораз звяртаюцца да мяне з просьбамі і замовамі.
Лунінецкі раён
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.