Вы тут

Прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці - падтрымаць


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў учора падчас наведвання вытворча-гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінатор-Сэрвіс», перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава, урад, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў «не павінны бачыць у прыватніках нейкіх ворагаў, сапернікаў, а павінны ставіцца да іх, як і да дзяржаўных прадпрыемстваў». «Вы гэта называеце прыватна-дзяржаўнае партнёрства», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што прыватнікам трэба развівацца зыходзячы з патрабаванняў часу і на карысць людзям. «Калі з чагосьці малога пачыналі, то развівайцеся далей», — перакананы Прэзідэнт. Ён бачыць добрыя перспектывы для істотнага развіцця прыватных прадпрыемстваў.

Кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў дзейнасць «Мінатор-Сэрвіса»: «Перспектыва вашага і іншых прыватных прадпрыемстваў — каб яны выраслі ў магутныя структуры абароннага сектара, якія будуць працаваць не толькі на ўнутранае спажыванне, але і на знешняе». Ён звярнуў увагу на той факт, што істотная частка бюджэту фарміруецца за кошт прыватных прадпрыемстваў.

Аляксандру Лукашэнку расказалі аб тым, як стваралася ПУП «Мінатор-Сэрвіс». Яно было ўтворана на базе занядбанага прадпрыемства. За ўласныя грошы была створана новая вытворчасць, якая стала выпускаць прадукцыю. Такім чынам, з'явіліся новыя рабочыя месцы, выплачваюцца падаткі, вырабляецца прадукцыя. Пры гэтым на згаданым прадпрыемстве людзі атрымліваюць добрую зарплату — амаль $700. Як падкрэсліў Прэзідэнт, менавіта такой — спакойнай, эфектыўнай — і павінна быць прыватызацыя. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці. Яму расказалі аб перспектыўных праектах прадпрыемства.

Акрамя таго, Прэзідэнта праінфармавалі аб рабоце Дзяржкамваенпрама па ўключэнні ў абаронны сектар эканомікі прадпрыемстваў прыватных формаў уласнасці і павышэнні эфектыўнасці іх дзейнасці.

Загаловак у газеце: Гэта і ёсць партнёрства

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.