Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за захаваннем правіл спынення і стаянкі грузавых транспартных сродкаў.
— Прыпаркаваныя не па правілах аўтамабілі ствараюць пагрозу бяспецы дарожнага руху і перашкоды камунальнай і снегаўборачнай тэхніцы, — гаворыць старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — Асабліва негатыўна на дарожную абстаноўку ўплываюць велікагрузныя транспартныя сродкі. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя Мінска будзе штодня праводзіць рэйды і выяўляць грузавікі, прыпаркаваныя з парушэннем Правіл дарожнага руху. Згодна з імі, у жылой і пешаходнай зонах, на прылеглай тэрыторыі забараняецца стаянка грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, колавых трактароў і самаходных машын па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, абазначанымі знакам «Месца стаянкі», калі гэта не звязана з выкананнем імі работ. За незахаванне нормаў паркоўкі Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф у памеры пяці базавых велічынь. Пры паўторным падобным парушэнні цягам года сума штрафу складзе дзесяць базавых велічынь.
Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.