Вы тут

На выхадныя маразы будуць дасягаць месцамі мінус 27 градусаў


Камфортнае зімовае надвор'е, якое цалкам адпавядае трэцяй дэкадзе студзеня, хутка зменіцца. У гэтыя выхадныя на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш халоднае паветра і маразы ўзмоцняцца, паведамляюць спецыялісты Белгідраметцэнтра.


А сёння ўдзень чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пройдзе невялікі снег. Месцамі магчымы слабы туман. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе мінус 5—10 градусаў, па паўночным усходзе месцамі будзе на пару градусаў ніжэй.

Прагназуецца, што ў выхадныя дні надвор'е будзе вызначаць зона павышанага ціску і халодныя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы кантынента. У суботу і нядзелю ў асобных раёнах пройдзе невялікі снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 15—22 градусы, пры праясненнях — нават да 23—27 марозу, а ўдзень чакаецца мінус 8—13 градусаў, месцамі — мінус 14—17; толькі па паўднёвым захадзе будзе цяплей, калі ўначы прагназуецца мінус 9—14, а ўдзень — мінус 4—7 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня надвор'е будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты, якія рухаюцца да нас з боку Балтыйскага мора. Амаль без ападкаў, аднак маразы будуць паступова слабець. У панядзелак месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 13—20 градусаў (па ўсходзе — да мінус 25), а ў паўднёва-заходніх раёнах — у асноўным 5—12 марозу. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 па паўднёвым захадзе да 16 марозу па паўночным усходзе краіны.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Нацягваем шапку з вушкамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».