Вы тут

У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі праект Кодэкса аб культуры


Праца над праектам Кодэкса аб культуры працягваецца. На апошнім пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы абмяркоўвалі, як будзе пацвярджацца статус творчага работніка, хто павінен выдаваць адпаведны сертыфікат, у які тэрмін неабходна вяртаць кошт білетаў на адмененыя культурныя мерапрыемствы? Плануецца, што праект Кодэкса перададуць для ўзгаднення зацікаўленым бакам ужо ў канцы лютага.


Хто дасць сертыфікат?

У пасяджэнні прынялі ўдзел не толькі дэпутаты вышэйназванай камісіі, але і члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў — у прыватнасці, міністр культуры Барыс Святлоў, намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, а таксама старшыні творчых саюзаў.

— Абмяркоўвалася важная норма — пацвярджэнне статусу творчага работніка, — падкрэсліла ў размове з журналістамі Наталля Кучынская, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы. — Мы павінны прыйсці да кампраміснага рашэння і забяспечыць выкананне інтарэсаў дзяржавы і творчых людзей, каб апошнія мелі магчымасць пацвердзіць свой статус. Такая працэдура павінна быць, і сертыфікат творчым людзям патрэбны ў тым ліку і ў сувязі з Дэкрэтам аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства — творчы чалавек, які пацвердзіў свой статус, лічыцца ўдзельнікам фінансавання дзяржаўных выдаткаў.

Як адзначыла дэпутат, сертыфікат павінен будзе выдавацца незалежна ад таго, з'яўляецца чалавек членам творчага саюза ці не.

Падчас абмеркавання праекта Кодэкса ўдзельнікі шукалі вырашэнне шэрагу пытанняў. Калі існуе два творчыя саюзы аднаго профілю — у які звяртацца чалавеку? Ці будзе выдача сертыфіката адміністрацыйнай працэдурай? Ці хопіць у творчых саюзаў рэсурсаў для таго, каб у вызначаны заканадаўствам тэрмін выдаць грамадзяніну такі сертыфікат? Хто будзе ажыццяўляць кантроль за наданнем статусу творчага работніка? У выпадку пацвярджэння статусу творчага работніка творчым саюзам — як быць, калі апошні распускаецца?

Кіраўнікі творчых саюзаў звярнулі ўвагу на той факт, што з прыняццем Дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства ў творчыя саюзы пачалі звяртацца людзі, якія па сутнасці не займаюцца творчай дзейнасцю ў поўным сэнсе гэтага слова, але жадаюць стаць членамі такога саюза, каб не плаціць падатак.

Рыгор Сітніца, старшыня Беларускага саюза мастакоў, звярнуў увагу на яшчэ адзін спрэчны момант:

— Мы з'яўляемся грамадскімі арганізацыямі, і ў нашых статутах не прапісаны нормы, якія дазвалялі б нам браць на сябе дзяржаўныя функцыі. Выдача дзяржаўнага сертыфікату — гэта не абавязак грамадскай арганізацыі.

Грошы за адменены канцэрт вернуць хутчэй

— На рабочай групе мы разглядалі прапановы Міністэрства гандлю ў праект Кодэкса аб культуры, што тычацца абароны правоў спажыўцоў — у прыватнасці, вяртанне кошту білетаў на тыя відовішчныя мерапрыемствы, якія былі адменены, — паведаміла Наталля Кучынская.

У цяперашні час максімальны тэрмін вяртання кошту квіткоў не ўстаноўлены, з-за чаго людзі часам не могуць вярнуць свае грошы на працягу некалькіх месяцаў. На пасяджэнні прапаноўвалася два тэрміны вяртання — 14 дзён або адзін месяц.

Адна з прапаноў тычылася і таго, што арганізатары культурных відовішчных мерапрыемстваў павінны пры неабходнасці забяспечыць на іх арганізацыю аказання медыцынскай дапамогі.

— Трэба будзе прадумаць і змены ў Адміністрацыйны кодэкс у той частцы, што тычыцца адказнасці за парушэнне заканадаўства аб культуры, — падкрэсліла дэпутат.

Загаловак у газеце: Знайсці культурны кампраміс

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.