Вы тут

Аквапарк у Краснаполлі пачынае працу


У раённым цэнтры ўводзіцца першая чарга фізкультурна-аздараўленчага комплексу.


Гэта знамянальная падзея адбудзецца ўжо сёння. Для гарадскога пасёлка з насельніцтвам каля 6 тысяч чалавек зроблены шыкоўны падарунак. З 2013 года па чарнобыльскай праграме тут будуецца двухпавярховы ФАК з басейнам, дзіцячым аквапаркам, заламі для заняткаў барацьбой і боксам, трэнажорнай залай. Басейн і дзіцячы аквапарк ужо гатовыя.

— Гэта вельмі значная для нас падзея, — кажа намеснік старшыні Краснапольскага райвыканкама Алена Чаюкова. — Спартыўны аб'ект вырашыць такія дзве важныя праблемы ў раёне, як аздараўленне насельніцтва і стварэнне новых працоўных месцаў. А ў нашых юных спартсменаў, якія выступаюць за гонар раёна на круглагадовых спартакіядах, з'явілася добрая магчымасць палепшыць вынікі па плаванні.

Раённыя ўлады таксама разлічваюць на цікавасць да іх аб'екта расійскіх гасцей. Бо, напрыклад, для Браншчыны найбліжэйшы дзіцячы аквапарк менавіта тут, у Краснаполлі, а гэта добрая магчымасць прыехаць сюды адпачыць адразу ўсей сям'ёй.

Агульны кошт аб'екта ацэньваецца ў 109 мільярдаў рублёў. Канчатковы ўвод у эксплуатацыю запланаваны на гэты год. У Краснаполлі лічаць, што адкрыццё ФАКа стане адной з важных прыступак для далейшага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна вобласці.

Загаловак у газеце: Аквапарк у Краснаполлі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».