Вы тут

Моцныя халады ідуць на Беларусь


МНС разаслала тэлефанаграму

Багаты на арктычныя халады студзень выдаўся вельмі гарачым для ратаўнікоў — за першыя тры тыдні ад пажараў загінулі 84 чалавекі! Сіноптыкі ж прагназуюць, што ў гэтыя выхадныя слупок тэрмометра па начах мае ўсе шанцы апусціцца да мінус 27 градусаў. Таму Міністэрства па надзвычайных сітуацыях разаслала тэрміновую тэлефанаграму ў рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання. У ёй пералічаны дадатковыя захады, якія неабходна прыняць для таго, каб максімальна бяспечна перажыць моцныя маразы і разам з тым забяспечыць устойлівае функцыянаванне аб'ектаў жыццядзейнасці.

— Што гэта за захады? Трэба быць максімальна падрыхтаванымі да таго, каб аварыйныя брыгады неадкладна змаглі выправіцца на ліквідацыю магчымых аварый у цепла- і электразабеспячэнні, — паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — Насельніцтва краіны будзе аператыўна інфармавацца аб небяспечнай тэмпературы паветра і атрымае рэкамендацыі па правільных паводзінах у маразы. Адказныя асобы павінны дзяжурыць на тых аб'ектах, дзе масава збіраюцца людзі, і без якіх немагчымая нармальная жыццядзейнасць людзей.

Асабліва не рады моцным маразам аўтамабілісты — у бензабаку замярзае дызельнае паліва. Гэтая фізічная асаблівасць у такое надвор'е рызыкуе стаць фатальнай. Таму МНС скіроўвае ўвагу канцэрна «Белнафтахім» на тое, што на аўтазапраўках мусіць прадавацца спецыяльнае паліва «Арктыка».


Цеплавізары супраць інфекцыі

Цеплавізары, якія дазваляюць выяўляць вірусныя інфекцыі на ранніх стадыях, усталяваны ў буйных пунктах пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Галоўны ўрач абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандр Тарасенка расказвае, што калі хворы чалавек перасякае мяжу, у яго адразу ж будзе выяўлена высокая тэмпература. Ну а далей грамадзяніна агледзяць медыкі хуткай дапамогі. Варыянт шпіталізацыі не выключаецца.

Пры тым, што ў некаторых абласцях Украіны зарэгістраваны высокі ўзровень захворвання на рэспіраторныя інфекцыі, на Гомельшчыне ад грыпу прышчэплены прыкладна 41% насельніцтва. У склад апошняй вакцыны былі ўключаны некалькі штамаў грыпу, у тым ліку H1N1. Пакуль што ў вобласці зарэгістраваны толькі адзінкавыя выпадкі захворвання. Каб адказаць на пытанні насельніцтва, звязаныя з распаўсюджваннем магчымых вірусных інфекцый, спецыялісты Гомельскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі акцыю ў адной з буйных крам абласнога цэнтра.

Урач-эпідэміёлаг Алена Петрушкевіч адзначае, што ва Украіне вельмі мала людзей напярэдадні атрымалі прышчэпкі ад грыпу:

— Да таго ж, там платная медыцына. Эканамічныя праблемы прымушаюць людзей позна звяртацца да ўрачоў, у выніку шмат ускладненняў.

Летась на брэсцкім участку мяжы было выяўлена 10 чалавек, якія захварэлі на вірусную інфекцыю. Сёлета пакуль не зафіксавана ніводнага выпадку перасячэння мяжы чалавекам з высокай тэмпературай.


Пры непагадзі паклапаціся пра сябе

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадвае грамадзянам пра неабходнасць захавання правілаў асабістай бяспекі — каб не стаць ахвярай марозу і моцнага ветру.

Важна памятаць, што небяспеку абмаражэння стварае не толькі мінусавая тэмпература, але і вільготнасць паветра і сіла ветру. Чым вышэйшая вільготнасць, чым мацнейшы вецер, тым больш шанцаў атрымаць абмаражэнне. Пры такім надвор'і трэба правільна рыхтавацца да выхаду на мароз.

Адзенне павінна быць шматслойным. Чым больш слаёў, тым больш і праслоек паветра — а яно добра ўтрымлівае цяпло. Але пры гэтым адзенне не павінна быць цесным — гэта робіць цяжкім прыток крыві, асноўнага пастаўшчыка цяпла знутры. Абутак таксама не павінен ціснуць, бо тады цыркуляцыя крыві замаруджваецца. Пальцы ў абутку павіны свабодна рухацца. Перад выхадам з дому абутак трэба начысціць тлустым крэмам — той не дасць яму прамокнуць. Надзеньце ваўняныя шкарпэткі, устаўце тоўстыя вусцілкі.

Абавязковая ўмова — пальчаткі ці рукавіцы. Апошні варыянт больш правільны. Памятайце, што, калі рукі голыя — можна згубіць да 17 працэнтаў цяпла. Шапка таксама не павінна быць цеснай — трэба, каб яна закрывала вушы. Шыю і нават твар абараніце шалікам рыхлай вязкі.

Тыя ўчасткі скуры, якія засталіся непрыкрытымі ці могуць агаліцца, напрыклад, падчас хадзьбы, абавязкова трэба апрацаваць тлустым крэмам — ён падтрымае здольнасць скуры ўтрымліваць вільгаць. Вусны намажце гігіенічнай памадай.

І яшчэ. Галодны чалавек замярзае нашмат хутчэй. Правільнае харчаванне — адзін з лепшых спосабаў папярэдзіць абмаражэнне і аднавіць арганізм пасля холаду. Ежа павінна быць цёплай (гэта забяспечыць дадатковы прыліў сіл адразу), а таксама каларыйнай, што надасць энергіі пасля. Ужываць трэба толькі цёплыя сагравальныя напоі — напрыклад, гарбату. Грэцца алкаголем да выхаду на холад, а таксама падчас уздзеяння холаду, нельга: алкаголь толькі пагаршае адчувальнасць і не дае магчымасці аб'ектыўна ацэньваць уласны стан. Курыць на марозе таксама забаронена, бо гэта выклікае спазм капіляраў на доўгі час і пагаршае цыркуляцыю крыві.


 

Загаловак у газеце: 9 медалёў і другое каманднае месца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».