Вы тут

Белстат падлічыў заробкі


Намінальна налічаная сярэдняя заработная плата беларусаў у мінулым месяцы склала 7,4 мільёна рублёў. Гэта на 675 тысяч больш (10 працэнтаў), чым у папярэднім месяцы.


Больш за ўсіх у снежні атрымлівалі мінчане — у сярэднім 10,5 мільёна. А вось заробак жыхароў Магілёўскай і Віцебскай абласцей (самыя нізкія паказчыкі па краіне) склаў 6,2 мільёна.

Каму сталі плаціць больш? На 20—30 працэнтаў, у параўнанні з лістападам, вырас заробак у хімічнай вытворчасці, сферы паветранага транспарту, страхаванні, навуковых даследаваннях і распрацоўках, у галіне кіно, на радыё і тэлебачанні. Амаль на 40 працэнтаў больш, чым раней, атрымлівалі фінансавыя пасярэднікі і спецыялісты, якія займаліся тапографа-геадэзічнай дзейнасцю.

Лідарамі рэйтынгу па аплаце працы застаюцца праграмісты. Іх сярэднестатыстычны даход у снежні раўняўся 30,8 мільёна. Добрымі заробкамі могуць пахваліцца ў хімічнай вытворчасці (16 мільёнаў рублёў). 14—15 мільёнаў у месяц прыносяць вакансіі ў галіне фінансаў і паветранага транспарту. Сярод спецыялістаў, што апынуліся ў нізе спісу, — сацыяльныя работнікі, сельскагаспадарчыя работнікі, што займаюцца раслінаводствам, майстры па рамонце бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання. Але і іх прыбыткі перавысілі 4 мільёны.

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.