Вы тут

Савету міністраў унутраных спраў краін - удзельніц СНД — 20 гадоў


З чаго ўсё пачыналася?

Напачатку 1990-х перад незалежнымі дзяржавамі, што ўзніклі на месцы Савецкага Саюза, паўстала шмат праблем. Многія з іх мелі крымінальны падтэкст і былі звязаны з бяспекай грамадскага парадку, актыўнасцю бандыцкіх груп. Рэкет, рабаўніцтвы, вымагальніцтва, серыйныя забойствы — усе гэтыя злачынствы не толькі мелі інтэрнацыянальны характар, але і аказвалі сур'ёзны негатыўны ўплыў на эканоміку і бяспеку толькі-толькі ўтвораных краін.

У гэтай няпростай сітуацыі вясной 1992 года кіраўнікі краін СНД прынялі рашэнне стварыць каардынацыйную пляцоўку для распрацоўкі шэрагу прапаноў, каб разам супрацьстаяць агульным крымінальным праблемам, разгулу злачыннасці. Праз чатыры гады на Савеце кіраўнікоў СНД было вырашана стварыць Савет міністраў унутраных спраў краін — удзельніц СНД.

Якія абавязкі?

Сёння гэты орган, у які ўваходзяць міністры ўнутраных спраў і начальнікі паліцыі краін Садружнасці, закліканы забяспечыць узаемадзеянне паміж праваахоўнымі ведамствамі не толькі ў пытаннях барацьбы са злачынствамі, але і ў іншых напрамках сумеснай дзейнасці.

Асноўнай формай працы савета з'яўляюцца пасяджэнні — своеасаблівыя форумы, падчас якіх кіраўнікі ведамстваў прымаюць агульныя рашэнні, скіраваныя на нейтралізацыю агульных выклікаў і пагроз інтарэсаў краін.

Савет міністраў унутраных спраў — актыўны ўдзельнік фарміравання дагаворна-прававой базы і арганізацыйных асноў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў барацьбе са злачыннасцю. У рамках гэтай працы савет супрацоўнічае з другімі органамі СНД. І ў выніку большасць ініцыятыў, скіраваных на стварэнне адзінай стратэгіі супрацьдзеяння крыміналу, адлюстроўваюцца ў мадэльных заканадаўчых актах і ў рашэннях Савета кіраўнікоў краін СНД.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі савета надаюць пытанням удасканальвання міждзяржаўнага вышуку злачынцаў. У выніку 30 кастрычніка 2015 года быў зацверджаны адпаведны рэгламент. Ім устаноўлены адзіны парадак узаемадзеяння ўпаўнаважаных органаў па выяўленні, затрыманні, зняволенні, выдачы злачынца альбо завядзення крымінальнай справы.

На міждзяржаўным узроўні сфармуляваны адзіны фронт барацьбы з крыміналам на тэрыторыі краін СНД. Пераадоленне міжведамасных бар'ераў дазволіла павысіць эфектыўнасць вышуку, праводзіць сумесныя аперацыі, перакрыць значную колькасць пастаўкі ў СНД зброі і кантрабандных тавараў.

З чым змагаюцца?

Найбольш актуальныя праблемы на тэрыторыі краін Садружнасці складаюць аснову пасяджэнняў савета. Так, напрыклад падчас чарговай сустрэчы міністраў, якая адбылася ў верасні мінулага года ў Мінску, акцэнт быў зроблены на барацьбе са злачынствамі, што ўчыняюцца з дапамогай інфармацыйных тэхналогій; удасканаленні сувязяў органаў унутраных спраў у супрацьдзеянні крадзяжам аўтатранспарту, распаўсюджанні наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Абмеркавалі на сустрэчы і нефармальныя аб'яднанні спартыўных балельшчыкаў. Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў Беларусі (цяпер старшыня СМУС), выказаўся аб гэтым тады наступным чынам:

— Адным з пытанняў, якія мы разглядалі, было стварэнне сістэмы па абмене інфармацыі пра падобных грамадзян. Мы прынялі рашэнне па кансалідацыі нашых намаганняў. Для асобных краін падобная праблема менш актуальная, для кагосьці — больш. І гэта тычыцца не толькі футбольных балельшчыкаў, але і ўвогуле спартыўных заўзятараў.

За дваццаць гадоў работы савета практыка паказала, што толькі сумесна, аб'яднана, пры падтрымцы кіраўнікоў краін можна дасягаць значных вынікаў у барацьбе з крыміналам. Вопыт міждзяржаўнага супрацоўніцтва сведчыць аб яго запатрабаванасці ў супрацьдзеянні агульным выклікам і пагрозам.

Фо­та Над­зеі Бу­жан

Загаловак у газеце: Усіх аб'яднала бяспека

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.