Вы тут

Узаемаадносіны хросных бацькоў і хрэсніка


  • Хросныя бацька і маці павінны паклапаціцца пра нацельны крыжык хрэсніка. Крыж і тасьму купляюць у храме. 
  • Для абраду хрышчэння шылі з новай, абавязкова белай (светлай) тканіны хрысцільны ўбор. Яго ўпрыгожвалі гафтам, карункамі. Спавівальнік (пояс, якім перавязвалі дзіця пасля спавівання) абавязкова быў чырвонага колеру. У храме хросная маці павінна была на працягу ўсяго абраду трымаць пялёнкі і спавівальнік, каб такім чынам «адзенне» хрэсніка таксама было асвячонае. 
  • Пасля таго, як дзіця тройчы апусцяць у купель з вадой, яго трэба было прыняць на белую пялюшку, якая пасля гэтага станавілася самым надзейным абярэгам для дзіцяці. Яе захоўвалі ўсё жыццё. 
  • Хросныя бацькі набывалі для хрэсніка імянную ікону — абраз святога, у гонар якога назвалі дзіця, каб азнаёміцца самім і расказаць хрэсніку, калі ён падрасце, жыццяпіс гэтага святога, навучыць малітве-звароту да свайго святога апекуна. 
  • Акрамя гэтага, ёсць малітвы, з якімі непасрэдна звяртаюцца да святога, у гонар якога названа дзіця, звяртаюцца ў горы і радасці, у хваробах і нягодах. Напрыклад, дзяўчынка па імі Ксенія павінна ведаць малітву, з якой звяртаюцца да святой Ксеніі Пецярбургскай — апякункі сямейнага шчасця, заступніцы ўсіх няшчасных і абяздоленых (дзень ушанавання — 6 лютага). 
  • Пакуль хрэснік падрастае і сталее, хросныя бацькі знаходзяцца побач, дапамагаюць яго духоўнаму станаўленню, прыводзяць у храм у святы, на споведзь і прычашчэнне. На працягу года існуе некалькі дзён, калі хрэснікі абавязкова прыходзяць у госці да хросных бацькоў і калі хросныя бацькі наведваюць хрэсніка. 
  • Так будзе працягвацца да вяселля хрэсніка, у правядзенні якога хросныя бацькі прымуць самы актыўны ўдзел: яны стануць сватамі і будуць побач з хрэснікам у момант сватаўства, у храме падчас шлюбу, спякуць і вынесуць да вясельнага стала знак сямейнага шчасця — вясельны каравай. 
  • Здавалася б, узаемаадносіны хросных бацькоў і хрэсніка на гэтым павінны скончыцца. Але існуе няпісанае правіла: хросныя бацькі да канца сваіх дзён моляцца за сваіх хрэснікаў, а хрэснік абавязаны праводзіць у апошні шлях сваіх хросных бацькоў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.