Вы тут

Памятаем, ведаем, выконваем!


У апошнюю пятніцу месяца Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Памятаем, ведаем, выконваем!»


— Летась у сталіцы была зарэгістравана 671 дарожная аварыя, 41 чалавек загінуў і звыш 700 атрымалі калецтвы рознай ступені цяжару. Да прычын, якія прыводзяць да дарожных здарэнняў, можна аднесці няведанне, а часцей невыкананне правілаў дарожнага руху. Статыстыка паказвае, што ў большасці выпадкаў кіроўцы і пешаходы трапілі ў ДТЗ, бо слаба ведалі правілы а таксама з прычыны сваёй недысцыплінаванасці, неасцярожнасці і непавагі адзін да аднаго, — расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

Самым распаўсюджаным відам ДТЗ па-ранейшаму застаецца наезд на пешаходаў. Толькі ў мінулым годзе ў Мінску з гэтай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху адбылося 309 аварый (46 працэнтаў ад агульнай колькасці ДТЗ), у якіх загінула 28 чалавек. Акрамя таго, у спісе ўдзельнікаў дарожнага руху сустракаюцца кіроўцы, якія парушаюць хуткасны рэжым, правілы праезду скрыжаванняў і манеўравання. Нярэдка вінаватымі ў аварыях становяцца і нецвярозыя гараджане.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.