Вы тут

Зацверджаны рэспублiканскi план па правядзенні Года культур


У плане згаданыя розныя конкурсы, фестывалi, форумы i г.д. На працягу 2016 года запланавана правядзенне акцый «Культурная сталiца Беларусi» i «Мецэнат культуры ў Год культуры», рэспублiканскiх конкурсаў — «Горад культуры ў Год культуры» (найбольш паспяховы турыстычны цэнтр) i «Чалавек Года культуры» (сярод работнiкаў гэтай сферы ). Вынiкi рэспублiканскiх конкурсаў будуць падведзены ў пачатку 2017 года.


Працягнецца мадэрнiзацыя i ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры, у тым лiку iдзе гаворка аб завяршэннi рэканструкцыi комплексу будынкаў i збудаванняў Нацыянальнай кiнастудыi «Беларусьфiльм», аб завяршэннi капiтальнага рамонту i рэканструкцыi памяшканняў рэгiянальных устаноў культуры. Працягнецца стварэнне Музейнага квартала ў Мiнску на базе Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi (будаўнiцтва плануецца завяршыць у 2018 годзе).

Акрамя таго, у 2016 годзе будуць рэалiзаваны мерапрыемствы па захаванні гiсторыка-культурнай спадчыны. У прыватнасцi, плануецца завяршэнне першай чаргi рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у касцёле Божага Цела ў Нясвiжы i заканчэнне рэканструкцыi з рэстаўрацыяй помнiка архiтэктуры XVIII стагоддзя — Свята-Пакроўскага манастыра ў Талачыне. Пройдуць Днi еўрапейскай спадчыны, у рэпрэзентатыўны спiс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА будзе прадстаўлена дасье «Святкаванне ў гонар iконы Мацi Божай Будслаўскай».

У чэрвенi па традыцыi пройдзе Рэспублiканскi фестываль нацыянальных культур, у лiпенi — свята «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»), у жнiўнi-вераснi — мiжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Клiч Палесся», у снежнi — канферэнцыя «Другiя Беларускiя Калядныя чытаннi». У плане — мiжнародная акцыя «Ноч музеяў» (май) i III Нацыянальны форум «Музеi Беларусi» (верасень-кастрычнiк). У маi-чэрвенi таксама пройдуць XIV Свята мастацтваў «Мiрскi замак» i фестываль «Музычныя вечары ў замках Беларусi».

Плануецца ўручыць Нацыянальную тэатральную, лiтаратурную i музычную (у галiне эстраднага мастацтва) прэмii. У лiпенi пройдзе юбiлейны XXV Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску», у сакавiку — мiжнародны маладзёжны тэатральны форум «M.art. Кантакт», у маi — Мiжнародны фестываль тэатраў лялек, у чэрвенi — XVI Нацыянальны фестываль беларускай песнi i паэзii, у вераснi — мiжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа», у вераснi-кастрычнiку — форум тэатральнага мастацтва «ТэАрт», у кастрычнiку — XI Мiжнародны фестываль Юрыя Башмета, у лiстападзе — XXIII Мiжнародны кiнафестываль «Лiстапад».

У цэлым у плане прапiсана правядзенне фестываляў, конкурсаў, выстаў, форумаў, накiраваных на развiццё i папулярызацыю музычнага, харэаграфiчнага, выяўленчага, тэатральнага i кiнамастацтва. Гэта, апроч iншага, прадугледжвае правядзенне Дзён культуры, Дзён кiно Беларусi за мяжой i мерапрыемстваў у адказ у Беларусi.

Асобна ў 2016 годзе будуць арганiзаваны мерапрыемствы, прысвечаныя юбiлярам — выдатным асобам беларускай культуры. Яны прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Алаiзы Пашкевiч, 125-годдзя з дня нараджэння Максiма Багдановiча, 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапiвы, 95-годдзя з дня нараджэння Iвана Шамякiна i Iвана Мележа, 75-годдзя з дня нараджэння Уладзiмiра Мулявiна.

На 3-4 верасня намечана святкаванне Дня беларускага пiсьменства. У лютым-вераснi адбудзецца дабрачынны творчы марафон «Адраджэнне», прымеркаваны да 30-й гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС. У чэрвенi будуць арганiзаваны мерапрыемствы да 75-й гадавiны пачатку Вялiкай Айчыннай вайны. У снежнi адбудзецца форум творчай iнтэлiгенцыi i работнiкаў культуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».