Вы тут

Золата будучага чэмпіянату


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Чэмпіянат свету па біятлоне 2016 года. Осла». Такім чынам, фінансавы рэгулятар краіны з 26 студзеня пачынае продаж названых памятных манет у трох варыянтах.


Залатая манета, прысвечаная біятлону, мае намінал 20 рублёў, масу 3,11 грама і дыяметр 16,25 мм. Мае пробу сплаву 999 і выпушчана тыражом 500 штук. Сярэбраная манета мае таксама намінал 20 рублёў, але масу — ужо 33,62 грама і дыяметр 38,61 мм. Яе проба сплаву 925 і тыраж 2000 штук. Медна-нікелевая манета значна таннейшая. Яе намінал 1 рубель, маса 15,5 грама, дыяметр 33 мм і тыраж 2000 штук.

Прэс-служба Нацбанка адзначае, што манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выпуклы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

На пярэднім баку манет — рэльефны малюнак Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад гербам — у выглядзе стылізаванага арнаменту — фрагменты выявы спартыўнага інвентару біятланістаў. На адваротным баку — выява ў профіль біятланісткі, якая рыхтуецца да стрэлу. Манеты адчаканены ў таварыстве «Літоўскі манетны двор» якасцю: залатыя і сярэбраныя — «пруф», медна-нікелевыя — «пруф-лайк». Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў. Асобна нагадаю, што сённяшні намінальны кошт гэтых манет застанецца нязменным і пасля 1 ліпеня, калі запланавана дэнамінацыя нацыянальнай грашовай адзінкі.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».