Вы тут

У «Зорны паход»... па абітурыентаў


Учора ад сцен Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта стартаваў 51-ы «Зорны паход» студэнтаў і выкладчыкаў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, прысвечаны Году культуры.


Удзел у ім возьмуць 7 зводных атрадаў агульнай колькасцю больш за 200 чалавек, якія пройдуць па тэрыторыях Маладзечанскага, Барысаўскага, Пухавіцкага, Браслаўскага, Асіповіцкага, Столінскага і Старадарожскага раёнаў. Дэвіз паходу — «БДПУ: будучыня пачынаецца тут!» Галоўная мэта — агітацыя за педагагічную прафесію.

Студэнты факультэта псіхалогіі («Новы погляд») збіраюцца здзіўляць школьнікаў Браслаўскага раёна новым поглядам на звыклыя рэчы і сітуацыі, прапанаваўшы ім шырокую праграму трэнінгаў рознай накіраванасці. На ўдзельнікаў атрада «Ёсць кантакт» факультэтаў пачатковай адукацыі і фізічнага выхавання ўскладзена ганаровая місія па наладжванні сяброўскіх кантактаў з навучэнцамі і жыхарамі Асіповіцкага краю.

Студэнты і выкладчыкі факультэтаў спецыяльнай адукацыі і эстэтычнай адукацыі будуць арганізоўваць зорныя фэсты на канцэртных пляцоўках Барысаўскага раёна. У склад каманды ўваходзяць члены народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца».

Удзельнікаў атрада «Дзеці Эйнштэйна» (фізіка-матэматычны факультэт) чакае падарожжа ў Столінскі раён. Яны гатовыя памнажаць найлепшыя традыцыі гумару і крэатыву, тым больш што з імі адпраўляюцца і члены зборнай каманды КВЗ «Лепшыя сябры» (удзельнікі вышэйшай тэлевізійнай лігі 2015 і 2016 гадоў) на чале з яе капітанам.

Жыхароў Старадарожскага раёна чакаюць сюрпрызы ад «Студэнцкага батальёна» факультэтаў прыродазнаўства і філалагічнага: у іх праграме самыя розныя нумары — ад цыркавых фокусаў і клаўнады да высокага сцэнічнага майстэрства ад удзельнікаў народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова».

У Маладзечанскім раёне атрад «Маладая гвардыя» гістарычнага факультэта і факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій збіраецца правесці лекцыі па «белых плямах» гісторыі, заняцца краязнаўчай работай, а таксама паказаць і ўкараніць у работу ўстаноў адукацыі свае методыкі ў галіне сацыяльнай працы і сацыяльнай педагогікі.

Ідэя правядзення «Зорных паходаў» нарадзілася ў 1966 годзе, калі студэнты Мінскага педагагічнага інстытута (так называўся БДПУ
імя Максіма Танка да 1993 года) узялі ўдзел ва Усесаюзным паходзе моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа. Стартавалі атрады ў розных населеных пунктах, а фінішавалі адначасова ў адным месцы. Схема такога маршруту на карце па форме падобная да зоркі, адсюль і назва паходу — «Зорны». 

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».