Вы тут

Узаемны выйгрыш


Пачатак 2016 года, без сумненяў, стаў для Ірана важным перыядам: 16 студзеня афіцыйна набыло моц усебаковае пагадненне па іранскай ядзернай праграме. Еўропа, ЗША і іншыя краіны скасавалі эканамічныя санкцыі супраць Ісламскай Рэспублікі. А на мінулым тыдні старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніў дзяржаўны візіт у Іран. У апошні раз кітайскі лідар пабываў з візітам у гэтай краіне 14 гадоў назад, заўважае газета "Жэньмінь жыбаа". 


Што да іранскага народа, то самыя цяжкія дні для яго, нарэшце, засталіся ў мінулым. З пункту погляду кітайска-іранскага супрацоўніцтва, таксама наступіла новая эра. Вось ужо 30 гадоў, як  санкцыі Захаду супраць Ірана моцна ўплываюць на гандаль краіны, і асабліва на яе энергетычную галіну. Іранская эканоміка і жыццё людзей апынуліся ў цяжкіх умовах. У складаным становішчы аказаліся і гандлёва-эканамічныя адносіны паміж КНР і Іранам.

«З ануляваннем Захадам часткі санкцый супраць Ірана аднавіўся экспарт іранскай нафты, і аднавіўся бесперашкодны зварот валют», -- заўважыў колішні пасол КНР у Іране, ААЭ, Нідэрландах Хуа Лімін журналісту «Жэньмінь жыбаа». Ён таксама адзначыў, што пасля таго, як будуць ліквідаваны перашкоды на шляху супрацоўніцтва паміж Кітаем і Іранам, Ісламская Рэспубліка значна павялічыць аб'ём экспартнай нафты ў КНР. У такім разе кітайскія інвестыцыі і тэхналогіі прыйдуць у Іран, каб забяспечыць надзейную падтрымку для эканамічнага развіцця краіны. 

Рэктар НДІ па блізкаўсходніх пытаннях пры ўніверсітэце Нінся Лі Шаосянь лічыць, што асноўным вынікам візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Іран стала актывізацыя кітайска-іранскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Лі Шаосянь настроены аптымістычна ў пытанні пра перспектывы развіцця Ірана: «Калі Іран зможа скарыстацца гэтай магчымасцю, то яго хуткае развіццё можна чакаць у хуткім часе».

Ісламская рэспубліка стала важным партнёрам у рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Лі Шаосянь дадаў, што ў супрацоўніцтве ёсць шэраг пераваг: «Чакаецца вызваленне велізарнага патэнцыялу ў вобласці інвестыцыйнага, гандлёвага, навукова-тэхнічнаага супрацоўніцтва для абодвух бакоў у будучыні, якія змогуць дасягнуць узаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу, дапаўняючы перавагі адзін аднаго».

У кантэксце пацяплення эканамічных і гандлёвых адносін паміж Кітаем і Іранам, шырокія перспектывы і ў гуманітарнай сферы: адукацыі, культуры і турызме. «Іран багаты турыстычнымі рэсурсамі. Унутрыпалітычная сітуацыя ў краіне стабілізуецца, і ў будучыні Іран можа стаць папулярным турыстычным кірункам для жыхароў Паднябеснай», --  заўважае спецыяліст.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».