Вы тут

«Цукерку да пары», або яшчэ раз пра цотнасць


Некалі нашы бабулі варажылі аб сваім лёсе: быць ім замужам ці не быць. У марозную калядную ноч яны выбягалі на двор, хапалі аберуч бярэмя дроў ці, шырока раскінуўшы рукі, абхоплівалі штыкетнік і лічылі колькасць дошчачак. Парная колькасць прадказвала хуткае замужняе жыццё; няпарная была знакам таго, што яшчэ год давядзецца «хадзіць у дзеўках», заставацца адной, без па́ры.


Беларускія дзяўчаты карысталіся і такім простым, але даволі інфарматыўным спосабам прадказання сваёй будучыні. Яны бралі 41 (зноў-такі колькасць выбрана зусім не адвольна: 40 — вельмі важная мяжа ў жыцці чалавека, а выхад за яе поле ўплыву і складаў патрэбны лік) зерне бобу і адвольна раскладвалі на тры кучкі. Затым падлічвалі колькасць зярнят у кожнай кучцы паасобку. Цотная колькасць зярнят у першай з іх была знакам паляпшэння дабрабыту. Цотная колькасць бобінак у другой усцешвала душу прадказаннем поспеху ў працы. Нарэшце, трэцяя кучка сімвалізавала гаспадарку і сямейны стан. Цот — прадвесце спакою і добрага здароўя, няцот — знак магчымых спрэчак.

У вашай сям'і святочная падзея, накрываецца стол. У адпаведнасці з добрай славянскай традыцыяй цэнтральнае месца на святочным стале заўсёды належала бохану хлеба. Далей уважліва прасачыце за сваімі паводзінамі: на ўзроўні падсвядомасці, не задумваючыся, мы адразу ж разразаем бохан хлеба напапалам (што можа сімвалізаваць два бакі ўдзельнікаў бяседы: гаспадароў і гасцей); на кожны сподачак кладзём толькі па два кавалачкі хлеба (што, у сваю чаргу, з'яўляецца сімвалам сямейных пар, якія збяруцца за сталом). Напрыканцы святочнай дзеі гаспадыня пачастуе гасцей салодкімі прысмакамі і абавязкова падкрэсліць: «Цукеркі бярыце да па́ры».

Дарэчы, ці звярталі вы ўвагу на тое, што сталовыя наборы, чайныя сервізы, шкляныя або хрустальныя наборы звычайна прадаюцца толькі на шэсць або дванаццаць чалавек, г.зн. іх колькасць заўсёды цотная.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.