Вы тут

Муж і жонка з Магілёва выдавалі сябе за малазабяспечаных


Дорага можа абысціся двум магілёўскім прадпрымальнікам спроба выдаць сябе за малазабяспечаных. Следствам устаноўлена, што абвінавачаныя наўмысна знізілі свой сукупны даход і прадставілі ў адпаведныя арганізацыі недакладныя звесткі.


— На падставе гэтых ілжывых дакументаў іх сям'я з 5 чалавек была зацверджана ў спісах грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і могуць разлічваць на льготны крэдыт, — паведаміў падрабязнасці справы намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін. — На імя жанчыны была адкрыта крэдытная лінія.

Дарэчы, сужэнцы не ўпершыню трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў. Падман раскрыўся падчас праверкі ўпраўленнем па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю УУС аблвыканкама яшчэ аднаго факта махлярства з іх боку.

Зараз муж з жонкай затрыманы, на іх маёмасць коштам 10 мільярдаў рублёў накладзены арышт. У адносінах да іх распачата крымінальная справа па артыкуле 209 (часткі 2 і 4). Зараз яна разглядаецца ўпраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

zigulya@zviazda.by
 

Загаловак у газеце: Папаліся на махлярстве

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?